Суд па касацыйнай скарзе Рыгора Кастусёва адбудзецца 17 чэрвеня

Нагадаем, палітык абскарджвае штраф за ўдзел на Дзень Волі.

3 чэрвеня. Магілёў-Шклоў-Мінск. Ігар Лазоўскі.


Паседжанне адбудзецца а 15-ай гадзіне ў Мінскім гарадскім судзе.

Нагадаем, суддзя Савецкага суду Наталля Драчова прызнала вінаватым намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на Дзень Волі, 25 сакавіка. 5 траўня палітыка прысудзілі да штрафу ў 6,3 млн. рублёў. Ён з гэтым рашэннем не пагадзіўся і падаў касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд.

У прыватнасці, ён не пагадзіўся з тым, што яго належным чынам папярэдзілі пра паседжанне 5 траўня, на якім яму вынеслі штраф. Акрамя гэтага, у касацыйнай скарзе Кастусёў пазначыў, што пратакол быў складзены ў яго адсутнасць, а позва УУС аб выкліку для складання пратаколу была аформлена не належным чынам – выпісаная на нейкага Косцерава Р.А.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў