Абласны суд прызнаў віну шматдзетнай маці ва ўдзеле ў Маршы недармаедаў

Суддзя Святлана Мартынава заслухала скаргу Алены Крэнь на рашэнне суда Ленінскага раёна, але пакінула яе без задавальнення.

4 траўня. Магілёў. Суд Магілёўскай вобласці. Алесь Святліцкі


Алену Крэнь, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, асудзілі 16 сакавіка на штраф у 10 базавых велічынь за актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў. Жанчына не пагадзілася з гэтым рашэннем і абскардзіла яго ў абласны суд.

На думку Крэнь, яна нічога супрацьпраўнага ня здзейсніла, паколькі не парушыла сваімі дзеяннямі грамадскі парадак, правы і свабоды іншых асоб.

– Суддзя Касцюк і міліцыянты груба парушылі мае правы, якія гарантуюцца Канстытуцыяй – на свабоду мітынгаў, на свабоду выказвання меркавання, а таксама права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi, заявіла Алена Крэнь падчас суду.

Жанчына спаслалася на міжнародныя прававыя дакументы, у тым ліку на Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікаваны Беларуссю.

– Касцюк і супрацоўнікі МУС незаконна праігнаравалі прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, усталяваны спецыяльным Законам “Аб міжнародных дамовах Рэспублікі Беларусь», – заявіла яна. Усяго выступленне Алены Крэнь заняло амаль 40 хвілін.

Нягледзячы на ўсе яе довады, Святлана Мартынава прызнала штраф правамерным і пакінула рашэнне суда Ленінскага раёна ў сіле.

Раней гэтая ж суддзя вынесла падобнае рашэнне ў дачыненні да фігуранта Марша недармаедаў Алега Мяцеліцы.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў