Суд над фрылансеркай Алінай Скрэбуновай прызначылі на 5 верасня

Дзяўчыну абвінавачваюць у незаконным вырабе сюжэту пра бяздомных жывёл для тэлеканала «БелСАТ». 

31 жніўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Увечары, 31 жніўня, фрылансерка Аліна Скрэбунова атрымала СМС з суду Кастрычніцкага раёна Магілёва аб тым, што разгляд яе справы адбудзецца 5 верасня ў 14:30. За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо другая спроба міліцыі прыцягнуць дзяўчыну да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць.

25 жніўня участковы інспектар міліцыі Уладзімір Шчарбакоў склаў на Скрэбунову пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КоАП. Яе абвінавацілі «ва ўдзеле ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ» з-за сюжэту на тэлеканале «БелСАТ», які выйшаў у эфір 15 ліпеня 2017 года. Ён быў прысвечаны суботніку Магілёўскага таварыства аховы жывёл «Добрае сэрца».

Па словах фрылансера, усе доказы супраць яе – гэта паказанні рэспандэнтаў з сюжэту, якія падазрона падобныя паміж сабой. Адна з жанчын таксама сцвярджае, што відэа агучана голасам Скрэбуновай, хоць гэта не так.

Падчас апытання ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі ўчастковы інспектар Шчарбакоў спрабаваў даведацца падрабязнасці асабістага жыцця фрылансеркі. Таксама ён адмовіў у прысутнасці прадстаўніка на апытанні.

Адміністратыўны пераслед Скрэбунова звязвае з кампаніяй ціску на тэлеканал «БелСАТ», а таксама са спробай ўшчамлення незалежных фрылансераў на гарадскім узроўні.

Магілёўскія праваабаронцы таксама лічаць, што пераслед фрылансеркі мае палітычны матыў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў