Магілёўскаму каардынатару “Маршу недармаедаў” Алегу Аксёнаву далі 15 сутак

Гэты суд стаў першым у горадзе за «Марш недармаедаў».

14 сакавіка. Магілёў. Суд Ленінскага раёна. Ігар Лазоўскі. На здымку – Алег Аксёнаў пасля вынясення выраку суда. За ім стаіць намеснік старшыні Ленінскага РАУС Юрый Калацілкін.


Каля 11:20 адбыўся суд над адным з каардынатараў «Марша недармаедаў» Алегам Аксёнавым за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (ч.1. арт.23.34. КаАП РБ). У якасці суддзі выступіла намеснік старшыні суда Ленінскага раёна Таццяна Рубіс.

На судзе Аксёнава абвінавацілі ў тым, што ён “прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў месцы, забароненым рашэннем Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, выступіў перад грамадзянамі з публічнай прамовай, выказваючы нязгоду з Дэкрэтам №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства“.

Аксёнаў сваю віну не прызнаў і заявіў, што пераслед мае палітычную аснову.

Адразу пасля суда Алега Аксёнава пасадзілі ў цывільнае аўто ў суправаджэнні намесніка старшыні Ленінскага РАУС Юрыя Калацілкіна.  Такім чынам, Аксёнаў стаў першым асуджаным у Магілёве за «Марш недармаедаў».

 

Алег Аксёнаў падчас суда за удзел у “Маршы недармаедаў”

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў