Суд адмовіўся прызнаваць працэс над Мішчанкай закрытым

Старшыня суда Ленінскага раёна Галіна Кужалева «не знайшла пацвярджэнняў» таму факту, што працэс над актывістам пачаўся падчас абедзеннага перапынку, калі доступ у будынак суда быў забаронены.

26 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Рамана Мішчанка судзілі 3 траўня за заклікі на несанкцыянаваную акцыю пратэсту 1 траўня. Суддзя Аксана Ратнікава, па заўвагах журналістаў і праваабаронцаў, якія хацелі патрапіць на паседжанне, пачала працэс яшчэ падчас абеду, калі ніхто з жадаючых не мог патрапіць у будынак суда. З-за гэтага працэс атрымаўся фактычна закрытым.

Падчас перапынку для абвяшчэння рашэння, Раман Мішчанка і праваабаронца Барыс Бухель пакінулі заўвагу ў кнізе скаргаў суда.

– Ніякага права пачынаць працэс у абедзенны перапынак у суддзі не было, – паведаміў тады праваабаронца Барыс Бухель.

Адказала Мішчанка старшыня суда Ленінскага раёна Галіна Кужалевай:

«Вашыя довады, што судовае пасяджэнне пачалося да заканчэння абедзеннага перапынку і на ім не змаглі прысутнічаць вашыя знаёмыя і абаронца, падчас праверкі не знайшлі свайго пацвярджэння».

Журналіст Аляксандр Буракоў быў адным з тых, хто чакаў затрыманага актывіста пад будынкам суда. На яго думку, адказ Галіны Кужалевай– стандартная адпіска, паколькі ён упэўнены ў тым, што паседжанне пачалося раней пакладзенага:

– Мы разам з адным з калегаў былі першымі, хто ўвайшоў у будынак суда пасля абеду. Адразу ж пабеглі шукаць па кабінетах – я на другім паверсе, ён на трэцім. Праз хвіліны тры калега знайшоў Мішчанку і міліцыянтаў, якія суправаджалі яго. Прычым працэс быў у самым разгары. Я не веру, што паседжанне стартавала ў 14:00. Тым больш, Рома выйшаў досыць хутка. За кароткі тэрмін нельга было якасна разгледзець матэрыялы справы, на маю думку. Верагодна, паседжанне пачалося крыху раней, каб ніхто не змог прысутнічаць на ім. Мы змаглі пабыць толькі на абвяшчэнні, – распавёў Буракоў.

У пацверджанне сваёй тэорыі ён нагадаў, як Мішчанка дастаўлялі ў суд:

– Грамадзянскі аўто, сіні «Опель», спыніўся ў адным з двароў, у метрах 50 ад суда. Гэта прытым, што звычайных затрыманых або зняволеных падвозяць прама да параднага або задняга выхаду. А тут Мішчанка вырашылі ціха правесці, каб мы, хутчэй за ўсё, не заўважылі. Пашанцавала, што адзін з калегаў апынуўся ўважлівым, – падзяліўся сваім назіраннем журналіст.

Нагадаем, Аксана Ратнікава прысудзіла Мішчанку 15 сутак арышту. Актывіст выйшаў на волю 18 траўня.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў