Дырэктарка магілёўскага «Белдзяржстраха» не стала кандыдаткай з-за 100 мільёнаў рублёў


ВЫБАРЫ-2018 / Thursday, January 18th, 2018

Алеся Хазеева стала адзіным вылучэнцам ад дзяржструктур, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета.

18 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Дырэктарка магілёўскага прадстаўніцтва “Белдзяржстраху” Алеся Хазеева збіралася змагацца за месца ў гарсавеце па Грушаўскай выбарчай акрузе №36. Жанчыну вылучылі ад працоўнага калектыву, а таксама зборам подпісаў. Трэба адзначыць, што яна была адзінай у сваёй акрузе, хто вылучыўся адразу двума спосабамі.

Падчас пасяджэння гарадской выбарчай камісіі 17 студзеня яе старшыня Алена Бальшакова паведаміла, што па кандыдатуры Хозеевой ёсць пытанні.

Разам з іншымі дакументамі Алеся Васільеўна прадставіла дэкларацыю па маёмасці і даходах, у якой пазначаны даход за студзень і снежань 2016 года ў 21 868,64 рубля. Аднак на падставе дакументаў інспекцыі па падатках і зборах Кастрычніцкага раёна, у Хазеевай быў не улічаны даход у 100 мільёнаў недамінаваных рублёў у снежні 2016 ад продажу аўтамабіля іншаму грамадзяніну, – праінфармавала Бальшакова.

Гарвыбаркам аднагалосна вырашыў адмовіць дырэктарцы “Белдзяржстраху” ў рэгістрацыі.

Цяпер за дэпутацтва па Грушаўскай выбарчай акрузе будуць змагацца адзін з начальнікаў магілёўскага аддзялення белчыгункі Юрый Аўдзееў, начальнік аддзела кадраў ААТ «Стужка» Вольга Малашэнкава, дырэктар прыватнага прадпрыемства «АвеаТранс» Аляксандр Краўцоў (ЛДПБ) і намеснік дырэктара прыватнага канструктарскага бюро «Прамысловыя тэхналогіі і комплексы» Таццяна Сівачэнка(АГП).

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *