За апошнія некалькі дзён з’явілася больш за дзесятак вакансій.

7 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі. Photo gubernator.omskportal.ru


4 і 5 лютага на рэсурсе пошуку працы jobs.tut.by з’явілася 13 новых вакансій для працаўладкавання на завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў». Шукаюць як рабочых, так і менеджэраў высокага звяна – намесніка начальніка энэргацэха, намесніка генеральнага мэнэджара па вытворчасці і іншых. Прапанаваныя заробкі не пазначаныя, за выключэннем вакансіі слесара кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. Яму прадпрыемства гатова прапанаваць 650 рублёў.

Усяго «Омск Карбон Магілёў» трымае актыўнымі 30 вакансій. Мяркуючы па ўсім, кіраўніцтва прадпрыемства цалкам упэўнена ў тым, што завод працягне працаваць у бліжэйшы час.

Актывісты сабралі некалькі тысяч подпісаў супраць «Омск Карбону»

Нагадаем, што гэтым незадаволеныя многія жыхары аграгарадка Вейна і Магілёва. За 20 дзён пад патрабаваннем канчаткова спыніць працу завода падпісалася 3100 чалавек, як заявіў каардынатар кампаніі «За здаровы Магілёў» Андрэй Бодзілеў. Яны запатрабавалі аб’явіць тэрыторыі, якія прымыкаюць да «Омск Карбон Магілёў», зонай экалагічнай рызыкі, экалагічнага крызісу і забяспечыць эфектыўны кантроль за працай прадпрыемстваў, якія загрязняюць прыроду хімічнымі адкідамі, а таксама прыняць меры па канчатковаму спыненню работ на заводзе і перанесці яго ў іншае месца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *