Старшыня раённага суда адмовілася задавальняць скаргу на забарону здымкі адкрытага працэсу

Скаргу на рашэнне суддзі Алены Літвіной, якая беспадстаўна забараніла фота і відэаздымку на «палітычным» працэсе ў дачыненні да журналіста Лапцэвіча, пакінулі без задавальнення.

5 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


29 чэрвеня журналіста Уладзіміра Лапцэвіча оштрафавали на 1035 рублёў за 7 матэрыялаў у польскім штотыднёвіку для беларусаў «Ніва». Рашэнне вынесла суддзя суда Ленінскага раёна Алена Літвіна. Перад самым пачаткам працэсу яна без тлумачэння прычын забараніла весці фота і відэаздымку. Актывіст Аляксандр Хамратаў, які быў гледачом на судовым паседжанні, палічыў гэта парушэннем прынцыпу галоснасці судаводства і напісаў адпаведную скаргу на імя старшыні суда. Разгляд прызначылі на 5 ліпеня.

Падчас працэсу Аляксандр Хамратаў спаслаўся на пастанову пленума Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, у якім сказана пра магчымасць вядзення фота і відэаздымкі на адкрытым працэсе:

– Удзельнік судовага працэсу Уладзімір Лапцэвіч быў не супраць вядзення фота і відэазапісы. Аднак суддзя Літвіна нават не спыталася ў яго думкі, а вынесла сваё паспешлівае і нематываванае рашэнне. У постанове пленума Вярхоўнага суда сказана, што магчыма ажыццяўляць фотаздымку, кіназдымку, відэазапіс ходу адкрытага судовага разбору пры адсутнасці ў зацікаўленых у зыходзе справы асоб пярэчанняў, а таксама калі яны не прывядуць да парушэння правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў судовага працэсу, – заявіў Хамратаў ў судзе .

Ён выказаў здагадку, што забарона на здымку была звязаная з тым, што працэс у дачыненні да журналіста Уладзіміра Лапцэвіча насіў палітычны характар.

Старшыня суда Галіна Кужалева засумнявалася ў гэтым, аднак у сваім рашэнні адмовілася даваць ацэнку дзеянням суддзі Літвіной. Яна адмовіла ў задавальненні скаргі Аляксандра Хамратава, спаслаўшыся на тое, што сам Лапцэвіч, пры жаданні, павінен абскардзіць забарону на здымку ў абласным судзе.

– Пры жаданні асоба, у дачыненні да якой было вынесена рашэнне суда аб адміністрацыйным правапарушэнні, можа абскардзіць забарону на вядзенне фота і відэаздымкі пры абскарджанні рашэння раённага суда ў абласным, – заявіла Галіна Кужалевай.

Аляксандр Хамратаў пракаментаваў рашэнне старшыні суда як спробу пазбегнуць рашэння:

– У законе прапісана, што я магу абскардзіць забарону на здымку ў старшыні суда. Аднак у дадзеным выпадку мне заявілі, што скардзіцца павінен толькі сам Уладзімір Лапцэвіч пры абскарджанні свайго рашэння ў абласным судзе. Магу сказаць, што з гэтага будынка трэба здымаць таблічку «Суд» і вешаць шыльду «Каралеўства крывых люстэркаў».

Уладзімір Лапцэвіч заявіў, што гатовы абскардзіць забарону Літвіной на абласным узроўні.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў