Спыненне праверкі ў дачыненні да дэпутата разгледзяць на абласным узроўні

Праваабаронца Аляксандр Хамратаў падаў скаргу на пастанову Ленінскага райаддзела міліцыі ў суд Магілёўскай вобласці.

16 мая. Магілёў. Ігар Лазоўскі. На здымку – Аляксандр Хамратаў


Хамратаў працягвае абскарджваць спыненне праверкі ў дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка. Ленінскі РАУС г. Магілёва не знайшоў у дзеяннях парламентарыя складу адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, з чым Хамратаў не пагадзіўся і абскардзіў адпаведную пастанову ў раённым судзе. 10 траўня суддзя Ірына Ланчава адмовіла праваабаронцы ў задавальненні скаргі.

Наступным этапам стаў абласны суд.

«15 сакавіка 2017 года грамадзяне, якія прынялі ўдзел у сходзе, атрымалі жорсткія пакаранні ў выглядзе вялізнай велічыні штрафаў і пазбаўлення волі, шляхам змяшчэння ў турму на 15 сутак. З гэтага вынікае, што ў Рэспубліцы Беларусь свабода мірных сходаў дэ-факта пад забаронай, а асоб, якія парушылі прынцыпы аўтарытарнага рэжыму, падвяргаюць неадкладнага пакаранню. Паколькі сярод іх апынуўся дэпутат, дык і ён, нароўні з іншымі ўдзельнікамі павінен падлягаць адпаведнай адказнасці », – напісаў Хамратаў у сваёй скарзе.

Ён звярнуў увагу на тое, што атрымаў электронны адказ з Ленінскага РАУС аб адсутнасці ў дзеяннях Марзалюка складу правапарушэння яшчэ 6 красавіка прытым, што апытанне дэпутата міліцыя зрабіла толькі 28 красавіка. Нагадаем, падчас апытання парламентарый заявіў, што яго выступ як такі не адбыўся.

Да сваёй скаргі Хамратов прыклаў спасылку на відэа, на якім бачна, што Ігар Марзалюк выступаў з дапамогай мегафона не менш за чатыры хвіліны.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў