Беларуская дзяржава забрала пятнаццаць сутак з жыцця чалавека за паведамленне ў Телеграм і за тое, што ён пастаяў і пагаварыў ў цэнтры горада 19 чэрвеня.

5 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


4 ліпеня мінуў тэрмін адміністрацыйнага арышту Аляксандра Спірыдонава. Прыхільнік блогера Сяргея Ціханоўскага быў адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня на 15 сутак пасля акцыі “Ланцуг салідарнасці”, якая прайшла 19 чэрвеня ў цэнтры Магілёва.

Cуд над Спірыдонавым быў хуткім і бязлітасным. Суддзя Літвіна не саромелася задаваць навадныя пытанні сведкам з АМАП, а самі міліцыянты нават не ведалі, чаму затрымалі канкрэтна Спірыдонава і што дрэннага ён наогул зрабіў.

Людзі сталі ланцугом. Стаялі, размаўлялі, – сведка Якімюк, супрацоўнік атрада баявога прызначэння АМАП, так ахарактарызаваў парушэнне, за якое ўзялі Спірыдонава.

«Не могу знать, почему мы его задержали». В Могилеве дали 15 суток участнику «Цепи солидарности» из-за сообщения в Telegram

Акрамя таго, на Аляксандр «навесілі» арганізацыю “несанкцыянаванага масавага мерапрыемства” з-за яго паведамлення ў Телеграм-чаце «Магілёў для жыцця».

Спірыдонаў вызваліўся з ІЧУ каля 8 гадзін вечара. Паводле яго слоў, ён «ні пра што не шкадуе». Умовы знаходжання ў ізалятары ён апісаў як «нармальныя» – супрацоўнікі міліцыі забяспечвалі яго кіпенем, прадукты прапаноўвалі захоўваць у халадзільніку. Праблем са шпацырамі таксама не было. Акрамя таго, раз на чатыры дні прапаноўваўся душ.

Тэмпература ў адзіночнай камеры, дзе знаходзіўся Спірыдонаў, была нармальнай. Ён звязаў гэта з тым, што адбываў арышт падчас досыць гарачага надвор’я.

Актывіст мае намер абскардзіць рашэнне суда аб адміністрацыйным правапарушэнні ў абласным судзе.