Галоўны прыз магілёўскага фестывалю кароткаметражак заваявала стужка на беларускай мове


ART / Friday, August 24th, 2018

Пра кабачок, які хацеў трапіць у Інстаграм.

24 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Арганізатары магілёўскага фестывалю кароткаметражных аматарскіх фільмаў “Словам” ўвечары 23 жніўня абвясцілі пераможцаў. Галоўны прыз заваявала камедыйная стужка магілёўца Максіма Крапіўкі “Простая мара” на беларускай мове. Таксама гэта адзіны фільм, дзе галоўную ролю выканаў не чалавек, а кабачок, які вельмі хацеў трапіць у Інстаграм.

На другім месцы аказалася трэш-камедыя Аляксандра Гегелева “Дзікая ўрка” пра збеглага савецкага зэка.

Трэцяе месца ўзяла кароткаметражка Юліі Раткінай аб чалавечай знешнасці “Чалавек – ня карцінка”. Гэта адзіны некамедыйны прызёр фестывалю.

Усяго на “Словы” 11 чалавек падалі 20 фільмаў, некаторыя прадставілі некалькі работ.

У шорт-ліст увайшлі толькі 8 кароткаметражак, прычым у ім апынуўся яшчэ адзін фільм пераможцы Максіма Крапіўкі – “Яе няма 7 дзён”.

Арганізатарам другога фестывалю “Слова” выступіў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў. Фінал конкурсу прайшоў у этна-хутары “Зялёны гай”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *