Што не так c заявай УУС аблвыканкама пра карупцыю ў сферы ЖКГ

Афіцыйны сайт УУС вобласці апублікаваў інфармацыю пра крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара Магілёўскага УКП «Жылкамгас». І забыўся пазначыць адзін момант.

17 мая. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Здымак – Алена Ігнатава, uvd.mogilev.by


15 мая ў СМІ з’явілася інфармацыя пра крымінальную справу, якая заведзена ў дачыненні да Уладзіміра Агеева – былога дырэктара Магілёўскага УКП «Жылкамгас».

16 мая аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС апублікавала тэкст, у якім расказала аб тым, як была ўладкавана злачынная схема, у якой адну з вядучых роляў гуляў вышэйзгаданы начальнік сферы ЖКГ.

«Прынятыя намаганні дазволілі сарваць планы арганізатараў, якія мелі намер уцягнуць у злачынную схему яшчэ больш службовых асоб у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі», – гаворыцца ў заяве.

Дык што не так?

УУС вырашыла не згадваць, што год назад сайт ўрачыста віншаваў Агеева з 55-годдзем. Ён – былы намеснік начальніка УУС, начальнік папярэдняга расследавання абласнога ўпраўлення, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы.

Відаць, гэты факт – нязначны.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў