Сяргей Шаўчэнка абвінаваціў мясцовыя выбарчыя камісіі ў парушэнні правоў кандыдатаў.

10 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі

Увага! Пры перадрукоўцы гэтага матэрыяла іншымі СМІ, пазначэнне mspring.online як крыніцы з гіперспасылкай на арыгінал ў першым абзацы абавязковае!


Экс-кандыдат у дэпутаты парламента і Магілёўскага гарадскога савета дэпутатаў Сяргей Шаўчэнка накіраваў заяву на імя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка з патрабаваннем прыпыніць яго канстытуцыйнае выбарчае права.

Шаўчэнка вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 на выбарах 2016 года. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, ён набраў 2,80% галасоў, саступіўшы сенатару і гісторыку Ігару Марзалюку, дырэктрысе СШ №27 Людміле Здорыкавай і актывісту Андрэю Бодзілеву. Усе трое, у адрозненне ад Шаўчэнкі, удзельнічаюць і ў цяперашняй парламенцкай кампаніі.

Как проголосовали могилевчане на выборах в Палату представителей (инфографика)

У 2018 годзе Шаўчэнка спрабаваў трапіць у дэпутаты Магілёўскага гарсавета па «Лясной» акрузе №7, але і тут ЦВК афіцыйным пераможцам назвала іншага чалавека – выкладчыка інстытута МУС Віктара Ермакова.

Удзел у выбарчых кампаніях пераканаў Шаўчэнку ў несумленнасці беларускіх выбараў. У лісце на імя Лукашэнкі ён заявіў, што патрабуе часовага прыпынення выбарчага права на час парламенцкай кампаніі 2019 года з выключэннем са спісу выбаршчыкаў участка і акругі.

На думку Сяргея Шаўчэнкі, ЦВК рэгулярна парушае правы кандыдатаў у дэпутаты, невядомыя асобы знішчаюць або заляпляюць агітацыйныя матэрыялы на стэндах жылых дамоў. Магілёўца абурае, што ў Беларусі адсутнічае закон аб дакументальным афармленні вынікаў галасавання, якія б выдаваліся на рукі кожнаму кандыдату.

Дзеючых дэпутатаў парламента Шаўчэнка абвінаваціў у адсутнасці справаздач аб іх дзейнасці.
Інфармацыю аб падачы заявы на імя Лукашэнкі апублікавала газета «Вячэрні Магілёў», якую Шаўчэнка падтрымлівае падчас судовага працэсу па прызнанню двух матэрыялаў выдання экстрэмісцкімі.

Сяргей Шаўчэнка – пенсіянер, 57 гадоў. Амаль трыццаць з іх ён служыў у розных органах МУС. Каля дзесяці гадоў узначальваў аператыўна-аналітычны аддзел Упраўлення ГУБАЗіК па Магілёўскай вобласці.