Праваабаронцы абскардзілі забарону ўладаў на пікет салідарнасці з Алегам Сянцовым


ПРАВААБАРОНА / Tuesday, November 6th, 2018

Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў накіравалі скаргу ў суд Ленінскага раёна.

6 лістапада. Магілёў. Алесь Святліцкі


Колчын і Буракоў падавалі заяўку на пікет на 12 кастрычніка – у дзень прыезду ў Магілёў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Яны хацелі выказаць салідарнасць з украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым, які быў арыштаваны ФСБ у Крыме і змешчаны ў адну з расейскіх калоній. Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала пераслед Сянцова палітычна матываваным.

В Могилеве в день визита Путина хотят провести пикет солидарности с Олегом Сенцовым

Пікет павінен быў адбыцца насупраць гарвыканкама, на пляцоўцы побач з лячэбна-дыягнастычным цэнтрам. Па гэтай жа вуліцы павінны былі праязджаць пасля мерапрыемстваў Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Магілёўскі гарвыканкам забараніў праваабаронцам правядзенне пікету, спаслаўшыся на тое, што адзіным месцам, дзе гарадскія ўлады дазваляюць мірныя сходы для грамадзян, з’яўляецца стадыён па вул. Чалюскінцаў. Колчын і Буракоў, не пагадзіўшыся з такім вынікам, пры дапамозе праваабаронцы Барыса Бухеля падрыхтавалі скаргу ў суд Ленінскага раёна:

– Гэта ўжо звыклая карціна – гарвыканкам ставіць сваё рашэнне аб правілах правядзення масавых мерапрыемстваў вышэй за Канстытуцыю і міжнародныя дамовы. Паколькі суддзяў і кіраўніка Магілёва прызначае адзін і той жа чалавек, аб’ектыўнага рашэння чакаць не даводзіцца. Мы дзейнічаем адразу з прыцэлам на Камітэт па правах чалавека ААН, – паведаміў Буракоў.

Могилевские власти запретили пикет в поддержку Олега Сенцова

На думку Барыса Бухеля, на міжнародным узроўні ўжо неаднаразова заяўлялася аб тым, што нацыянальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь не дазваляе сваім грамадзянам рэалізаваць сваё права на мірныя сходы:

– Каб дабіцца паляпшэнняў, трэба за іх змагацца. У тым ліку і такім прававым спосабам, праз абскарджванне.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *