У пятніцу, 7 жніўня, адбудзецца суд на нашым калегам, праваабаронцам і журналістам Аляксандрам Бураковым (старэйшым).

Ягоную справу будзе разглядаць суддзя Ленінскага суда Палякова а 10-30. Аляксандра вінавацяць у “дробным хуліганстве”.

Таксама заўтра адбудзецца суд над журналістам Уладзімірам Лапцэвічам. Працэс будзе весці а 14-30 суддзя таго ж Ленінскага суда Літвіна.

Буракоў і Лапцэвіч былі затрыманыя 5 жніўня:

⚠️У Магілёве – пекла. Павінны судзіць чатырох чалавек як мінімум

Дапоўнена:

Як стала вядома, суд над Алесем Бураковым (малодшым) таксама адбудзецца 7 жніўня. Ён павінен пачацца а 16-00 у судзе Ленінскага раёна. Алесь быў затрыманы 6 жніўня каля суду Кастрычніцкага раёна:

Затрыманы праваабаронца “Вясны” Алесь Буракоў

В 14-00 пачнецца суд над актывістам Аляксандрам Хамратавым