У Магілёве зноў адкрываецца «Шчырая майстэрня»

Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца ў нядзелю, 17 студзеня, а першай гадзіне дня, па адрасе Ленінская, 29.

Выстава-кірмаш вырабаў магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня” адкрылася ўпершыню ў траўні 2013-га – як раз у гэты час Магілёў насіў званне культурнай сталіцы Беларусі і СНД.

Яна праіснавала да канца сакавіка 2014 года. У сувязі з рэканструкцыяй гарадской выставачнай залы, памяшканне, якое арандавалі рамеснікі ў музея гісторыі Магілёва, было далучана да выставачнай зоны. Больш за паўтара года мясцовыя рамеснікі заставаліся без адзінай пляцоўкі, дзе можна было б прадставіць сваю прадукцыю.

Цяпер “Шчыра майстэрня” адкрываецца як арт-крама, які прапануе ўпрыгажэнні, тэкстыль, цацкі, прадметы інтэр’еру і многае іншае. Разам з тым, як адзначае адзін з стваральнікаў другой версіі “майстэрні” Ася Кампаноўская, сувенірных рэчаў цяпер будзе менш – асноўная ўвага будзе нададзена аксэсуарам.

«Мы верым у перспектывы развіцця рамеснай дзейнасці як у традыцыйным, так і ў сучасным напрамку у нашым горадзе», – паведамляюць уладальнікі арт-крамы на афіцыйнай старонцы крамы «Вконтакте».

У дадзены момант фармуецца пул рамеснікаў, якія прадставяць свае вырабы на стэлажах крамы. Працаваць яна будзе з 11 да 19 гадзін штодня, акрамя панядзелка.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў