Самы паспяховы футбольны клуб Магілёва не патрэбны гораду

Усе гульцы і галоўны трэнер жаночага ФК “Надзея” ужо звольненыя.

5 снежня. Магілёў. Алесь Святліцкі. Фота – fcnadezhda.by


На бліжэйшым пасяджэнні акцыянераў ЗАТ «Футбольны клуб Дняпро» «Надзея» будзе выведзена са структуры клуба. Усе гульцы і галоўны трэнер ужо звольненыя. Астатнія работнікі чакаюць рашэння па далейшым супрацоўніцтвы. Іх альбо перавядуць на іншыя пасады, альбо таксама пакінуць без працы.

Жаночы футбольны клуб уваходзіў у склад структуры «Дняпра» з 2012 года. З тых часоў каманда тройчы заваёўвала бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі па футболе сярод жанчын, у тым ліку – у 2016 годзе.

Нягледзячы на гэта, каманды ўжо няма, дзясяткі людзей засталіся без працы. Фінансавыя праблемы пераследвалі «Надзею» апошнія два гады, аднак ключавым, мабыць, стаў выхад мужчынскага ФК «Дняпро» з Першай лігі чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшую. Каб канкурыраваць з барысаўскім БАТЭ, менскім «Дынама» і іншымі клубамі, «Дняпру» патрэбны дадатковы бюджэт, які з’явіцца ў каманды пасля вывядзення жаночай каманды.

Адзначым, 98% акцый ЗАТ «Футбольны клуб Дняпро» належыць магілёўскаму гарвыканкаму.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў