Бацькам дадуць адпачыць ад невылечных хвароб дзяцей

У Магілёве пачалі рэалізацыю праекта «Сацыяльны перадых».

30 траўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


У рэгіянальным Цэнтры паліятыўнай дапамогі дзецям 29 траўня абмеркавалі старт праграмы “Сацыяльны перадых”.

Удзельнікі сустрэчы, сярод якіх былі спецыялісты мультыдысцыплінарнай паліятыўнай каманды і сябры Таварыства «Дапамога дзецям, якія пацярпелі ад Чарнобыля» (Германія) заявілі аб неабходнасці падобнай паслугі ў Магілёўскай вобласці, паведамляецца на афіцыйнай старонцы «Укантакце»:

“Сацыяльны перадых – гэта кароткі адпачынак для бацькоў або асоб, якія выхоўваюць дзіця з інваліднасцю, на перыяд 28 каляндарных дзён 1 раз у год, з мэтай прадастаўлення ім магчымасці для аднаўлення сіл, вырашэння сямейна-бытавых пытанняў, у той час, як іх дзіця будзе знаходзіцца пад апекай кваліфікаваных спецыялістаў стацыянарнага аддзялення Цэнтра”, – адзначаецца ў рэлізе Цэнтра.

Згодна з заяўленым планам, пакуль бацькі невылечна або цяжкахворых дзяцей атрымліваюць час для аднаўлення маральных і фізічных сіл, каманда спецыялістаў Дома дзіця распрацоўвае індывідуальныя планы дагляду за дзіцем і працы з ім з улікам звыклага рэжыму. Пры гэтым сям’ю дзіцяці пастаянна інфармуюць пра яго стан.

Як адзначылі ў Цэнтры паліятыўнай дапамогі, паслуга дазволіць дзецям з рознымі парушэннямі мець зносіны з іншымі людзьмі акрамя членаў сваёй сям’і.

Паслугу “Сацыяльны перадых” плануецца рэалізаваць з дапамогай Таварыства «Дапамога дзецям, якія пацярпелі ад Чарнобыля», Эрфтштадт/Германія на працягу 2017-2018 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах (8-0222) 74-46-48, 74-47-13.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў