Ён пройдзе 19-21 верасня.

12 верасня. Магілёў. Саша Мінько


Мерапрыемства пад назвай «Міжрэгіянальны форум кіраўнікоў і ўдзельнікаў моладзевых спартыўна-патрыятычных клубаў Магілёўскай вобласці і Смаленскай вобласці» прызначаны на 19-21 верасня.

Сярод арганізатараў – Рассупрацоўніцтва, смаленская суполка Расійскага саюза моладзі і Беларуска-Расійскі універсітэт пры садзейнічанні упраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама.

Мэтай форуму заяўлена развіццё патэнцыялу моладзевых спартыўна-патрыятычных клубаў у рамках умацавання супрацоўніцтва прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Цікава, што гэта першы выпадак выкарыстання паняцця “спартыўна-патрыятычны”, да гэтага часу ў назвах клубаў выкарыстоўвалася словазлучэнне “ваенна-патрыятычны”.

У Магілёве кіраўнікі такіх гурткоў па спецыфічным інтарэсам будуць абменьвацца вопытам арганізацыі работы, удасканальваць яе формы і распрацоўваць план мерапрыемстваў святкавання 20-годдзя падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Як праходзіў вясной гэтага года падобны расейска-беларускі адукацыйны семінар у Смаленску мы ўжо распавядалі.

Через кого приходит в Могилев «русский мир» под видом «Союзного государства»

Паралельна ў гэтыя ж дні (19-20 верасня) будзе праводзіцца і Міжнародны моладзевы форум «Сімвалы Перамогі», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ёй прымуць толькі тыя маладыя людзі, хто раней дасылаў заяўку па электроннай пошце.

У Магілёў з’едуцца прадстаўнікі розных гарадоў Расіі, якія ўдзельнічалі на працягу апошняга года ў розных конкурсах – ад літаратурнага да відэаролікаў – пад эгідай Рассупрацоўніцтва.

Куратарам мерапрыемства выступае прарасійскае сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына». Менавіта яно і афішуе сціпла мерапрыемствы, якія не заяўленыя ў праграмах дзяржорганаў.

У расійскіх СМІ ніякіх згадак пра магілёўскім спартыўна-патрыятычным форуме знайсці не ўдалося.