Рассупрацоўніцтва хоча зрабіць Магілёў «апорным пунктам»


СОЦЫУМ / Thursday, October 4th, 2018

А дзейнічаць будзе праз моладзь.

4 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) Элеанора Мітрафанава на прэс-канферэнцыі ў МІА «Расія сёння» абвясціла пра планы на Магілёў.

Па словах расійскай чыноўніцы, «Рассупрацоўніцтва стараецца працаваць ва ўсіх буйных гарадах»:

– Таму ў Магілёве таксама павінен быць нейкі наш апорны пункт, – заявіла Мітрафанава.

Верагодна, пытанне адкрыцця філіяла арганізацыі будзе абмяркоўвацца на V Форуме рэгіёнаў. На дадзены момант Рассупрацоўніцтва мае свае філіі ў Гомелі, Мінску і Брэсце.

Сама арганізацыя з’яўляецца федэральным органам выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі і падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў РФ. Галоўнай мэтай Рассупрацоўніцтва з’яўляецца «Развіццё міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва РФ з замежнымі дзяржавамі» і «садзейнічанне распаўсюджванню за мяжой аб’ектыўнага ўяўлення пра сучасную Расею».

Сярод прыярытэтаў арганізацыі на бліжэйшы час, Мітрафанава назвала падтрымку рускай мовы і падлучэнне моладзі. На яе думку, калі «не займацца рускай мовай, то яна вельмі хутка сыдзе з Беларусі».

Што тычыцца моладзі, то яе чыноўніца назвала “скразным прыярытэтам” і паведаміла, што Рассупрацоўніцтва спрабуе перабудаваць сваю працу пад маладое пакаленне.

У красавіку гэтага года msrping.online ужо распавядаў, што Расеі патрэбны Магілёў і яна спрабуе ўзяць яго праз моладзь.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *