Магілёўскія праваабаронцы судзяцца з-за пікету салідарнасці з Алегам Сянцовым


ПРАВААБАРОНА / Thursday, November 22nd, 2018

23 лістапада ў судзе Ленінскага раёна ў 14:20 Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў абскардзяць забарону гарвыканкама на акцыю ў падтрымку ўкраінскага палітвязня.

22 лістапада. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Суддзя Куляшова ў пятніцу, 23 лістапада, павінна будзе вырашыць, ці правамерна Магілёўскі гарвыканкам адмовіў Буракову і Колчыну ў правядзенні пікета 12 кастрычніка, у дзень прыезду Уладзіміра Пуціна ў Магілёва на V Форум рэгіёнаў.

Нагадаем, што магілёўскія праваабаронцы спецыяльна да прыезду расійскага прэзідэнта хацелі зладзіць акцыю падтрымкі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які ў дадзены момант адбывае пакаранне па прысуду суда РФ. Адной з мэтаў Колчына і Буракова было жаданне прадэманстраваць, што пакуль «гарадскія ўлады мітусіліся перад чалавекам, які напляваў на правы чалавека, у Магілёве ёсць людзі, якія разумеюць, кім на самой справе з’яўляецца спадар Пуцін».

Путина в Могилеве встретят десятки листовок с напоминанием про российских политзаключенных

Магілёўскі гарвыканкам адмовіў праваабаронцам, паколькі тыя хацелі зладзіць пікет у цэнтры горада, замест таго, каб адправіцца на напаўзакінуты стадыён па вул. Чалюскінцаў. Пры гэтым чыноўнікі спаслаліся на рашэнне гарвыканкаму па масавых мерапрыемстваў. Як заяўляе Буракоў, з гэтым ён не згодны з лагічных прычынаў:

Улады любяць патрызніць у вушы пра паспяховае развіццё Магілёўскага рэгіёну чамусьці не на стадыёне, а на цэнтральных пляцоўках і ў СМІ. Дык чаму мы, людзі, якім гарантавана права на свабоду мірных сходаў, павінны збірацца чорт ведае дзе, каб расказаць пра тое, што адбываецца рэальна і ўскосна тычыцца кожнага з нас? – дзівіцца праваабаронца.

Паводле яго слоў, яны разам з Аляксеем Колчыным ўжо хадайнічалі аб тым, каб у суд выклікалі галоўнага ідэолага Магілёва Алу Галушку.

– Прыйдзе – пагаворым. Але чакаць, што суд прыме бок адэкватнасці – складана, паколькі і кіраўніка гарвыканкама, і кіраўніка аблвыканкама, і кіраўніка абласной міліцыі, і суддзяў прызначае адзін чалавек. Але гэты этап неабходны, каб пасля звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН, – сказаў Буракоў.

Варта адзначыць, што ў дачыненні да праваабаронцы Кастрычніцкі РАУС напярэдадні Форуму рэгіёнаў пачаў праверку па факце супрацоўніцтва з праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Буракову пагражае крымінальны пераслед па арт. 193.1 КК РБ.

Суд пачнецца ў пятніцу, 23 лістапада, у 14:20, у кабінеце №21 суда Ленінскага раёна Магілёва.

Алег Сянцоў – украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік.Вясной 2014 года падчас далучэння Крыма да Расійскай Федэрацыі падтрымліваў рух за адзіную Ўкраіну.Купляў і развозіў прадукты і прадметы першай неабходнасці па украінскіх воінскіх часцях у Крыму, якія былі заблакаваныя «зялёнымі чалавечкамі».Быў затрыманы ФСБ.У 2015 годзе расейскі суд прысудзіў яго да 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачання ў тэрарызме.Міжнароднымі арганізацыямі арыштСянцовабыў прызнаны незаконным, а сам рэжысёр – палітвязнем.З траўня 2018 года да кастрычніка трымаў галадоўку з мэтай дамагчысявызвалення ўсіх украінскіх зняволеных з расійскіх турмаў.Яго галадоўка ўвайшла ў гісторыю як адна з найбольш працяглых акцый пратэсту.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *