В Могилеве презентуют выставку «Письма политзаключенных» с участием Алеся Беляцкого и ЕвгенияВаськовича


АФИША, ПРАВОЗАЩИТА / Среда, Сентябрь 12th, 2018

18 сентября в общественном центре «Кола» можно увидеть письма от самого первого белорусского политзаключенного и услышать истории репрессированных современным белорусским государством.

12 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” і сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім ды Яўгенам Васьковічам адбудзецца 18 верасня ў грамадскім цэнтры “Кола”.

Выстава складаецца з адзінаццаці стэндаў. На іх – лісты палітычных вязняў з-за кратаў, допісы ў падтрымку палітвязняў, матэрыялы бюлетэня праваабарончага цэнтру “Вясна” “Права на Волю” і архіўныя фотаздымкі.

Па словах укладальніцы выставы Паліны Сцепаненкі, “гэта першы ў гісторыі краіны вопыт сістэматызацыі і архівізацыі лістоў палітвязняў Беларусі”:

— За 22 гады ў людзей сабралася шмат лістоў, але падчас працы высвятлілася, што іх хутчэй трэба збіраць, таму што яны губляюцца. Нават цяпер былыя палітвязні іх доўга шукалі, бо многія проста пакінулі іх ў калоніі. Толькі Алесь Бяляцкі рабіў спецыяльныя пасылкі і дасылаў іх дахаты, — распавядала Сцепаненка падчас прэзентацыі выставы ў Бабруйску.

З 1996 года, па звестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны пераслед за палітычныя перакананні ў Беларусі ў зняволенне трапілі больш за 200 чалавек. На стэндах ёсць лісты за ўсе гэтыя гады – ад самага першага беларускага палітвязня Славаміра Адамовіча і да цяперашніх палітвязняў Зміцера Паліенкі і Міхаіла Жамчужнага.

Па выставе добра адсочваць увесь спектр парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 22 гады.Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” нагадвае, што ў нашай краіне ідэалагічнае выкарыстанне гісторыі і распаўсюд уяўленняў пра мінулае застаюцца вострай праблемай.

Выстава падрыхтаваная “Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі”.

ШТО: Выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”

ДЗЕ: Грамадскі цэнтр “Кола”, зав. Чкалава, 16

КАЛІ: адкрыццё 18 верасня а 18:00 з удзелам Алеся Бяляцкага і Яўгена Васьковіча

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *