Яму не падабаецца, што горад напоўнілі абрубкі ствалоў.

25 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Мужчына называе краніраванне «сапраўднай вайной абвешчанай свежаму паветру, прыгожаму абліччу і нам гараджанам».

Ніякія кампенсацыйныя пасадкі на беразе Дняпра і на ўскраінах горада мяне не задавальняюць. Дрэвы павінны быць там, дзе я жыву, – абвясціў у сваіх сацсетках вядомы ў Магілёве блогер.

Паводле яго слоў, ён накіраваў зварот старшыні гарвыканкама Уладзіміру Цумараву, у якім папрасіў разабрацца ў тым, што адбываецца:

Яшчэ некалькі гадоў і спілуюць наогул усё, што толькі можна. Калі ў вас у двары або важных для вас месцах адбываецца падобнае – пішыце звароты, не заставайцеся абыякавымі. Чыноўнікі павінны бачыць, што нам не ўсё роўна. Проста гугліце сайт гарвыканкама і пішыце электронныя звароты, – заклікаў Васількоў.

Кропкай кіпення для Дзяніса стала краніраванне елкі недалёка ад дома №10 па праспекце Міра.

Стаіць елка, нікога не чапае, не перашкаджае. Столькі ўсяго ў жыцці з ёй звязана. І ў адзін цудоўны сонечны зімовы дзень яе проста пілуюць і ўсё. Магу здагадвацца, што яна замінала будаўнікам, якія робяць капітальны рамонт дома побач, але чорт, ёсць столькі спосабаў рабіць сваю працу, не забіваючы ўсё жывое навокал, – падзяліўся развагаў блогер.

Ён заклікаў усіх, хто становіцца сведкам краніравання, фатаграфаваць тое, што адбываецца і размяшчаць у сацыяльных сетках з хэштэгами #raspilmogilev #Неруби і адрасам месца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *