Расійскія сцягі віселі ў Магілёве па рэкамендацыі Саюзнай дзяржавы

Праваабаронцы Аляксандру Хамратаву патлумачылі, чаму ў абласным цэнтры вывесілі сцягі іншай дзяржавы.

Хамратаў прасіў гарвыканкам даць прававую ацэнку дзясяткам трыкалораў, якія з’явіліся ў горадзе да пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы, якое адбылося 12 траўня. Таксама ён прасіў назваць нарматыўны акт, які рэгулюе з’яўленне сцягоў іншых дзяржаў на вуліцах Рэспублікі Беларусь.

Яму адказала намеснік старшыні гарвыканкама па ідэалогіі Ала Галушка:

“12 траўня 2016 года ў горадзе Магілёве праходзіла пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы з удзелам Прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь Кабякова А.В. і Расійскай Федэрацыі Мядзведзева Д.А.
У адпаведнасці з рэкамендацыямі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы на вуліцах і будынках горада, а таксама ў месцах, дзе праходзілі сустрэчы, былі размешчаны дзяржаўныя сцягі краін-удзельніц.
У адпаведнасці  з арт. 20 Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” у выпадку нязгоды з дадзеным адказам Вы маеце права абскардзіць яго ў Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (вул.Першамайская, 71)”.

Хамратаў застаўся адказам незадаволены:

– Па сутнасці мне так і не адказалі. Я прасіў давесці, якім нарматыўным актам рэгулюецца гэтае пытанне, аднак яны спаслаліся на рэкамендацыю Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Але гэта ж не нарматыўны акт.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў