«Расія мае на гэта поўнае права. Але трэба ўводзіць меры ў адказ»

Грамадскі актывіст Антон Касцоў лічыць неабходным увядзенне паўнавартаснай мяжы з Расійскай Федэрацыяй.

6 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі


mspring.online папрасіў пракаментаваць ўвядзенне памежнай зоны з боку РФ у дачыненні да Беларусі грамадскага актывіста з Магілёва Антона Касцова, які некалькі месяцаў дабіваўся такога ж кроку з боку Беларусі.

– На маю думку, тут відавочны палітычны крок. Масква дэманструе Менску сваю рэакцыю на плаўны паварот Лукашэнкі на Захад. Можна, вядома, меркаваць, што гэта меры звязаныя з так званым беларускім бязвізавым рэжымам нядаўна прынятым. Але я схіляюся болей да таго, што гэта звычайная палітыка, – пракаментаваў Касцоў.

Магілёвец лічыць, што ў Расійскай Федэрацыі ёсць права на падобныя дзеянні, аднак адказ павінен быць сіметрычным:

– Расія мае на гэта поўнае права. Абараняць свае межы. З іншага боку, я лічу, што неабходна прыняць меры ў адказ і зрабіць тое ж самае з нашага боку. Такія дзеянні не могуць і не павінны быць аднабаковымі. У гэтым плане ўвядзенне памежнай зоны Расеяй – гэта ўсё ж такі станоўчы момант. Гэта падштурхне нашыя ўлады да таго, чаго я спрабаваў дамагчыся праз петыцыі і дыялог з дзяржаўнымі органамі. І дасць Менску поўнае маральнае, палітычнае і законнае права абараняць свае межы на ўсходнім рубяжы нашай краіны. А гэта неабходна, – сказаў назаканчэнне Касцоў.

Магілёвец, член АГП Антон Касцоў восенню 2016 года сабраў больш за паўтысячы подпісаў пад петыцыяй за ўвядзенне і ажыццяўленне пастаяннага мытнага і памежнага кантролю на мяжы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Дакумент быў накіраваны ў дзяржаўны пагранічны і дзяржаўны мытны камітэты, а таксама ў Палату прадстаўнікоў, аднак усюды ініцыятыву адхілілі.

Напачатку лютага расейскія СМІ апублікавалі інфармацыю аб увядзенні указам дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава памежнай зоны на мяжы з Беларуссю.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў