Раніцай у Магілёве затрымалі аднаго з арганізатараў “Марша недармаедаў”

Алега Аксёнава звезлі ў Ленінскі РАУС а 9:30.

14 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі. На здымку – Алег Аксёнаў падчас прэсавай канферэнцыі па выніках збору подпісаў супраць Дэкрэту №3, студзень 2017.


Інфармацыю пра гэта пацвердзіў праваабаронца Барыс Бухель, з якім паспеў звязацца Аксёнаў. Паводле яго слоў, лідэру магілёўскіх хрысціянскіх дэмакратаў раніцай 14 сакавіка патэлефанаваў маёр Яўген Слаўнікаў і запрасіў а 11-ай раніцы ў райаддзел. Палітык у адказ запатрабаваў позву.
А палове дзясятага да яго дадому заявіліся супрацоўнікі міліцыі з позвай, на якой быў пазначаны час яўкі 09:30. Аксёнава забралі.

Нагадаем, што на яго была заведзеная справа аб адміністрацыйным правапарушэнні за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства 19 лютага. 9 сакавіка высветлілася, што суд вярнуў пратакол аб правапарушэнні назад у РАУС з-за шматлікіх памылак.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў