Рамонт за 400 тысяч, якога вы не хацелі і пра які не ведалі

Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі атрымаў паведамленне, у якім яго паставілі перад фактам: ён павінен 409463 рублёў за рамонт, якога ён нават не хацеў.

У паперы за подпісам начальніка ЖЭУ-13 Таццяны Кропатавай гаворыцца, што ў доме па вуліцы Будаўнікоў, дзе пражывае Паўлоўскі, былі устаноўлены нейкія «факты вандальнага характару». Якія менавіта «факты» былі ўстаноўлены, пры гэтым не ўдакладняецца. Паколькі «ўсталяваць вінаватыя асобы органам унутраных спраў не прадставілася магчымым», рамонт ЖЭУ-13 правялі за кошт жыхароў – па 409.463 рубля з кожнага гаспадара кватэры. Аплаціць можна нават у растэрміноўку, за 6 месяцаў.

Як сцвярджае Аляксей Паўлоўскі, аб правядзенні рамонту ён не ведаў. Паводле яго слоў, дом знаходзіўся ў адносным парадку і вострай патрэбы ў  нейкіх рамонтных работах не было.

– Мяне проста паставілі перад фактам – бяры і плаці 400 тысяч. А навошта, чаму я павінен плаціць за гэта, калі мяне нават не паставілі ў вядомасць? У людзей зараз грошай няма, крызіс, а яны проста патрабуюць аплату. Пры гэтым мы не даведаемся, якая сума пайшла на якія мэты, – пракаментаваў сітуацыю Паўлоўскі. Актывіст не выключае, што ў бліжэйшы час можа звярнуцца ў суд, каб аспрэчыць рашэнне ЖЭУ-13.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў