Актывіст Раман Мішчанка выйшаў на волю

Сустрэлі заяўніка першамайскай акцыі пратэсту маці і тры журналісты.

18 траўня. Магілёў. ІЧУ УУС Магаблвыканкама, Крупская, 99Б. Ігар Лазоўскі


Рамана Мішчанку 3 траўня асудзілі на 15 сутак арышту за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Суд па актывісту быў фактычным закрытым: праваабаронцы і журналісты змаглі трапіць толькі на абвяшчэньне прысуду.

З тэрыторыі ІЧУ Мішчанка выйшаў каля поўдня. Першае, што зрабіў – абняў сваю маму. Пасля распавёў пра ўмовы ўтрымання:

– Супрацоўнікі ІЧУ ставіліся да мяне нармальна. Першыя трое сутак у камеры быў адзін, потым падсадзілі чалавека, якога рыхтуюць да дэпартацыі ў Расію. З адчуванняў – было холадна, плюс блашчыцы трохі елі. Калі паскардзіўся на блашчыц, перавялі ў іншую камеру. Па нормах ежы нічога сказаць не магу, не ведаю. Сок, які давалі, быў на самым дне амаль. А так кармілі кашамі – сечка, рысавая, грэчка, яшчэ маглі даць капусту. У прынцыпе, ўмовы лепей, чым у Мінску, – распавёў Мішчанка.

Паводле яго слоў, ён адчуваў падтрымку звонку, у тым ліку праз лісты ад валанцёраў “Магілёўскай Вясны”. Атрымаў ён іх 11 траўня, праз чатыры дні пасля адпраўкі:

– Пісалі людзі, з якімі я незнаёмы. Гэта вельмі прыемна, – пракаментаваў актывіст, дэманструючы лісты. Пісалі яму таксама іншыя актывісты.

Для Рамана Мішчанка мінулыя 15 сутак ўжо другія за вясну. Першыя ён атрымаў за ўдзел у Маршы 25 сакавіка.

– Я ні пра што не шкадую, таму што сядзеў не за сябе, а за народ, якому Лукашэнка абвясціў вайну. Я лічу так, – заявіў актывіст. Ён ужо гатовы абскардзіць рашэнне раённага суда, па якому атрымаў арышт.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў