Лукашэнка паклікаў Пуціна ў Магілёў. Калі ён прыедзе, то мы ведаем, дзе ён будзе (магчыма) жыць


СОЦЫУМ / Monday, May 14th, 2018

Думаеце, дарогі з-за вас так вырашылі хутка адрамантаваць?

14 мая. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным запрасіў таго прыехаць у Магілёў у верасні гэтага года.

– У нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы ладзілі гэты форум на вышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне годна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні, – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Інфармацыя аб магчымым прыездзе Пуціна ў Магілёў цыркулявала і раней. Менавіта з гэтым часткова звязваюць актывізацыю будаўніцтва Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, які павінен быць гатовы да верасня.

Да гэтага тэрміну павінен быць дабудаваны адміністрацыйна-дзелавы цэнтр на месцы былога «Дома быту» насупраць Магілёўскага гарвыканкаму. У гэтым будынку, акрамя офісаў, таксама павінны ўладкаваць гасцініцу, у якой будзе прэзідэнцкі люкс. Менавіта ў ім, па нашай інфармацыі, плануецца знаходжанне чыноўнікаў вышэйшага рангу, у тым ліку і прэзідэнта РФ, калі ён прыме запрашэнне.

Дарэчы, як паказалі расейскія выбары, Магілёў – гэта самы прапуцінскі аблцэнтр ў Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *