Агульнаабласны партал і журналістыка пасля смены ўлады: у Магілеве прайшоў прэс-клуб БАЖ

26 сакавіка ў грамадскім цэнтры “Кола” пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў адбыўся прэс-клубАсаблівасці працы рэгіянальных журналістаў у крызісны перыяд”.

– Сабралася амаль 30 чалавек. Абмяркоўвалі асаблівасці працы журналіста ў крызісны перыяд. Размаўлялі  доўга, шмат дыскутавалі. Пра тое, як працаваць у незалежным выданні, якое выходзіць у райцэнтры, распавялі Галіна Будная – галоўны рэдактар газеты «Узгорак». Сваім досведам падзяліліся супрацоўнікі крычаўскай газеты “Вольны горад” – рэдактар Сяргей Няроўны, журналіст Мікалай Гердзій, выдавец Уладзімір Кудраўцаў. Цікава было паслухаць, як зараз змагаецца за свае імя галоўны рэдактар магілёўскай электроннай газеты “Наш Магілёў” Ігар Барысаў, супраць якога нядаўна выклалі відэа зняважальнага характару, – распавёў MSPRING.ONLINE кіраўнік БАЖ па Магілёўскай вобласці Барыс Вырвіч.

Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Падчас сустрэчы сябра БАЖ Рыгор Кастусёў заявіў пра планы перазапусціць па Магілёўскай вобласці сістэму маланакладнай прэсы, як гэта спрабавалася зрабіць некалькі год таму. Да таго ж плануецца запусціць агульнаабласны грамадска-палітычны партал, куды б сцякалася ўся інфармацыя з раённых цэнтраў ды Магілёва.

Акрамя бліжэйшых планаў, сябры БАЖ таксама абмеркавалі будучыню мясцовай журналістыкі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Васількоў прапанаваў прысутным падумаць аб тым, як будзе развівацца мясцовая сістэма СМІ ў “новы час”, калі зменіцца ўлада.

Віталь Васількоў

Віталь Васількоў

– Гэта сваеасаблівая тэма, вельмі цікавая і неабходная, – падзяліўся сваім меркаваннем Барыс Вырвіч, – аднак у межах нашага прэс-клубу у нас проста не было часу як след яе абмеркаваць. Таму мы зробім, я думаю, аддзельную сустрэчу па ёй. Спадар Віталь распавёў, як яны пачыналі займацца сваёй дзейнасцю, калі змяніўся час і ўлада. Такі досвед будзе карысным для моладзі, якой таксама прыдзецца будаваць штосьці новае ў новых умовах.

Напрыканцы мерапрыемства спецыяльны госць з Мінску Барыс Гарэцкі прадставіў удзельнікам шэраг магчымых навучальных праграмаў, на якія могуць падаць заяўкі сябры БАЖ. Ён таксама адзначыў узровень развіцця журналістыкі ў Магілёўскім рэгіёне. Па ягоным меркаванні, нягледзячы на шэраг хібаў, узровень мясцовых СМІ знаходзіцца на годным узроўні.

20160326_124942

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў