Правы чалавека: у Магілёве прайшоў паглыблены семінар (фотарэпорт)

“Праўныя дарэктары” працягваюць знаёміць магілёўцаў з філасофіяй Human Rights.

28 траўня. Магілёў. Грамадскі цэнтр “Кола”. Алесь Святліцкі. На здымку – лектары Валерыя Далевіч і Валдзіс Фугаш.


Інтэрактыўны семінар у грамадскім цэнтры “Кола” цягнуўся больш за пяць гадзін. Падчас яго ўдзельнікі азнаёміліся з каштоўнасцямі правоў чалавека, разабраліся з азначэннямі што ёсць годнасць, свабода і справядлівасць, а таксама даведаліся пра інстытуты і механізмы абароны правоў чалавека.

– Паглыблены курс, у адрозненні ад звычайнага семінара, мае мэту больш грунтоўнага вывучэння правоў чалавека, хоць і гэтага недастаткова. Менавіта таму мы прапануем найбольш ахвочым і актыўным удзельнікам магчымасьць далейшага навучання ў Летняй Беларускай Праваабарончай Школе і мерапрыемствах Міжнароднай Школы Правоў чалавека і Грамадзянскіх дзеянняў, – сказаў Валдзіс Фугаш, адзін з каардынатараў і лектараў праекту “Праўныя дарэктары”.

У мерапрыемстве узяла ўдзел каля пятнаццаці чалавек, большасць з якіх – маладыя людзі, якія раней ужо прыходзілі на мерапрыемствы “Праўных дарэктараў” – звычайныя семінары і кінапрагляды.

IMG_0111

IMG_0107

IMG_0106

IMG_0104

IMG_0103

IMG_0100

IMG_0099

IMG_0095

IMG_0094

IMG_0092

IMG_0091

IMG_0090

IMG_0087

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў