Праваабаронцу Валадара Цурпанава хацелі затрымаць (абноўлена)

У яго канфіскавалі мабільны тэлефон, на якім быў аўдыёзапіс ўчорашняга допыту.

27 траўня. Магілёў. Ленінскі РАУС. Алесь Святліцкі

Сёння, а 15 гадзіны дня, Валадар Цурпанаў павінен быў з’явіцца да маёра Слаўнікава, які вядзе адміністрацыйную справу супраць яго. Пазней праваабаронцы Барысу Бухелю паступіла інфармацыя, што Цурпанава хочуць затрымаць, аднак на дадзены момант Валадар пакуль яшчэ на волі. У яго канфіскавалі тэлефон, на якім ёсць аўдыёзапіс допыту, які вёў Слаўнікаў 26 траўня.
На момант публікацыі матэрыялу звязацца з Цурпанавым не ўяўлялася магчымым з-за вынятага мабільнага тэлефону.

Пазней Цурпанаў апублікаваў у FB пост наступнага зместу:

“сяньня мяне чакала яшчэ адна неспадзяванка:
працэс фіксаваўся на відэё!
Сам сабе думаю: “Што б гэта азначала? Унізе капітан, што прыходзіў у пракуратуру на мой выклік прасіў кайданкі у дзяжурнага – дзеля мяне ці хтось іншы кандыдат?”
Потым маёр Славніков перапісаў беларускі тэкст у пратакол і абвесьціў мне, што… я беспадставова выклікаў міліцыю ў пракуратуру Магілёва!
Я пакінуў камэнтар у пратаколе:
– Абвінавачваньне абсурдавае, бо аўтар мусіць мець праблемы са слыхам, каб не пачуць, тройчы паўторанае, патрабаваньне прадаставіць кнігу.
Атрымаў копію і ўжо меўся сыйсьці, але маёр запыніў і ў кабінет увайшлі два міліцыянты з афіцэрскімі пагонамі і дзьве маладыя кабеты (ці не рамонт дзе ў кабінеце робяць?).
Маёр ўзяў аркуш і пачаў зачытваць пастанову пра арышт майго тэлефона?!
Я стаў пярэчыць, што выраку ж яшчэ няма, што нельга апярэджваць хаду працэса…
Патэлефанаваў Ірыне і папярэдзіў, каб тэлефанавала ў РАУС, калі праз паўтары гадзіны не прыеду дахаты.
Потым дастаў сімку і карту памяці і перадаў тэлефон маёру, якія апісаў яго і запакаваў а капэрту перадаўшы сабе на адказнае захоўваньне.
ІЗ: Папярэдзіў усіх прысутных, што ў маім тэлефоне няма анічога супрацьзаконнага улучна з парнаграфіяй, а потым запытаўся пра гарантыю, што з памяці не прападзе аніводны файл ці відэёзапіс дзеі. Маёр адказаў, што нічога не прападзе, бо ён гарантуе.
Якога роўню задача пра вырак будучага суда – 7-ай, 9-ай клясы?

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў