Пратакол па справе Валадара Цурпанава дапрацавалі і вярнулі ў суд

Праваабаронца і актывіст не выключае, што яму могуць даць суткі.

9 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Валадара Цурпанава павінны былі судзіць у судзе Ленінскага раёна 31 траўня, аднак працэс не адбыўся – суддзя Бекешава адправіла пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на дапрацоўку ў Ленінскі РАУС.

– Учора мяне выклікаў у Ленінскі РАУС маёр Слаўнікаў. Ён сказаў, што раз суд вярнуў пратакол на дапрацоўку, нам трэба будзе скласці яго нанова. Туды ён дапісаў сведак і дакументы, на падставе якіх быў складзены пратакол – рапарты супрацоўнікаў дэпартамента аховы, паказанні памочніка пракурора Дзмітрычэнкі. Калі мы скончылі, Слаўнікаў паведаміў, што мне цяпер трэба чакаць позву ў суд, – паведаміў Цурпанаў MSPRING.ONLINE.

Праваабаронца адзначыў, што з новым пратаколам паспеў азнаёміцца «па дыяганалі»:

– Я не змог яго сфатаграфаваць, паколькі тэлефонам скарыстацца мне не дазволілі. Таксама мне не далі зрабіць копію – Слаўнiкаў спаслаўся на тое, што гэта – рашэнне кіраўніцтва. Буду чакаць суда, каб цалкам азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Валадар Цурпанаў не выключае, што ў яго атрымаецца на падставе ўсіх дадзеных даказаць сваю невінаватасць, але не будзе здзіўлены, калі яму дадуць «суткі»:

– Райаддзел міліцыі і суд апынуліся зараз ў нязручным становішчы, бо я ўжо правёў суткі ў Ленінскім РАУС. Такім чынам, яны павінны «пакрыць» хаця б тое, што я ўжо адбыў. Магчыма, дадуць двое сутак, – сказаў Цурпанаў.

Валадара Цурпанава затрымалі ў будынку гарадской пракуратуры 30 траўня па абвінавачванні ў непадпарадкаванні міліцыі – нібыта, праваабаронца адмовіўся паказваць пашпарт на супрацоўнікам дэпартамента аховы, калі ўвайшоў. Амаль суткі пасля затрымання пра Цурпанава нічога не было чуваць, пакуль яго не даставілі ў будынак Ленінскага суда ўвечары 31 траўня.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў