На Уладзіміра Шанцава склалі пратакол за арганізацыю “Маршу недармаедаў”

Магілёўская міліцыя таксама зацікаўлена ў магілёўскім каардынатары БХД Алега Аксёнава і старшыню АГП Анатоля Лябедзьку.

27 лютага. Магілёў. Ленінскі РАУС. Ігар Лазоўскі. На фота – Уладзімір Шанцаў адразу пасля выхаду з кабінета маёра Слаўнікава.


Нагадаем, Уладзіміру Шанцаву ўручылі позву ў Ленінскі РАУС днём, 27 лютага, прама на працоўным месцы. Напачатку лідэр абласной арганізацыі АГП падумаў, што яго выклікаюць на прафілактычную размову. Аднак праваабаронца Барыс Бухель звярнуў увагу на тое, што палітыка выклікалі ў міліцыю як асобу, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

А 17:30 Уладзімір Шанцаў разам з праваабаронцай і журналістамі прыйшоў у будынак Ленінскага РАУС. Арганізатар “прагулкі дармаедаў” заявіў усіх прысутных як сваіх прадстаўнікоў і запатрабаваў, каб яны прысутнічалі падчас гутаркі і складання пратаколу, аднак маёр Яўгеній Слаўнікаў адмовіў ім у доступе.

Гутарка доўжылася амаль паўтары гадзіны. Як адзначыў Шанцаў, у дачыненні да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і пратакол апытання. Паводле яго слоў, ціск на яго не здзяйсняўся:

 Прадставілі мяне, як арганізатара несанкцыянаванага масавага мерапрыемства з-за “Марша недармаедаў” 19 лютага. Як я зразумеў, проста выконваюць загад. Дэкрэт №3 датычыцца ў значнай ступені і супрацоўнікаў міліцыі, якія могуць у любы момант застацца беспрацоўнымі, без пенсіі, без стажу з-за новага закона, – распавёў Уладзімір Шанцаў па выхадзе з Ленінскага РАУС.

Адказваючы на ​​пытанне карэспандэнта БелаПАН, палітык паведаміў, што бачыў сярод дакументаў тры выпіскі з пашпартоў – ягоную, каардынатара магілёўскай БХД Алега Аксёнава і лідэра АГП Анатоля Лябедзькі. Ён мяркуе, што іх таксама могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

На дадзены момант дата суда па адміністрацыйнай справе супраць Шанцава застаецца невядомай.

Адзначым, што гэта першы выпадак, калі пад адміністратыўны пераслед трапіў ўдзельнік магілёўскай акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў