Подпісы супраць падатку на дармаедства перадалі ўсім магілёўскім дэпутатам

Усяго свой пратэст супраць Дэкрэта №3 выказалі больш чым паўтысячы чалавек.

7 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Кіраўнік АГП па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шанцаў абвясціў на сваёй старонцы ў Facebook аб тым, што ўсе пяць магілёўскіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў атрымалі звароты з подпісамі грамадзян, якія патрабуюць адмяніць Дэкрэт №3 “Аб выкараненні сацыяльнага ўтрыманства». Усяго, па словах палітыка, супраць падатку на дармаедаў падпісалася больш за пяцьсот чалавек, пры гэтым збор подпісаў яшчэ не скончаны.

«Абсурднасць у тым, што на момант падпісання Дэкрэта ўлада налічыла 400 тысяч непрацуючых у краіне, а колькасць вакансій у цэнтрах занятасці не перавышала 20 тысяч. Сітуацыя прыкладна тая ж і цяпер. Гэта значыць, дзяржава можа забяспечыць толькі 5% непрацуючых нізкакваліфікаванай працай. Акрамя таго, дзяржава па Канстытуцыі абавязана выплочваць непрацуючым дапамогу па беспрацоўі, а не патрабаваць, каб было наадварот, каб непрацуючыя плацілі дзяржаве. У сувязі з гэтым мы патрабуем адмяніць вышэйзгаданы Дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, – гаворыцца ў тэксце звароту.

Першым дэпутатам, якому перадалі подпісы, быў прадстаўнік Магілёўскай-Ленінскай акругі №84 у парламенце Ігар Марзалюк. Пасля подпісы былі перададзеныя таксама Вользе Петрашовой, Пятру Салаўёву, Анатолю Хішчанка і Аляксандру Старавойтаву.

У зборы подпісаў ўдзельнічае правацэнтрысцкая кааліцыя, куды ўваходзіць АГП, рух «За Свабоду!» і БХД. Пакінуць свой подпіс можна па адрэсе: г. Магілёў, вул. Ленінская 29. Даведкі па тэл. +375 29 651 77 76.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў