Пішыце Роме

Валанцёры магілёўскай “Вясны” накіравалі лісты і паштоўкі са словамі падтрымкі актывісту, які адбывае 15-дзённы арышт за заклік на мітынг, якога не было.

7 мая. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Некалькі валанцёраў магілёўскай праваабарончай “Вясны” падтрымалі Рамана Мішчанку паштоўкамі і лістамі, у якіх выказалі падтрымку актывісту.

– Мы вырашылі правесці акцыю салідарнасці таму, што чалавек, па сутнасці, сядзіць ні за што. З аднаго боку, падумаеш – усяго толькі 15 сутак. Аднак нават адзін дзень арышту без прычыны – гэта агідна. Некаторыя валанцёры не сустракаліся з Мішчанка асабіста, незнаёмыя з ім. Але права на свабоднае выказванне меркаванняў, права на свабоду сходаў – гэта наша агульнае права. Людзі, якія пасадзілі Рамана ў ІЧУ, загадзя завочна пасадзілі ўсіх, хто калі-небудзь вырашыцца выказацца не на кухні, – распавёў валанцёр Саша.

Актывіста Рамана Мішчанку пасадзілі на “суткі” за тое, што ён заклікаў магілёўцаў прыйсці на акцыю пратэсту 1 траўня на плошчу Леніна. Пасля складання пратаколу яго максімальна незаўважна паспрабавалі даставіць у суд Ленінскага раёна. Працэс над ім прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме – пачаўся ў абедзенны перапынак, калі праваабаронцаў і журналістаў не дапусцілі ў будынак суда.

Сам мітынг 1 траўня не адбыўся, паколькі міліцыя прэвентыўна затрымала Мішчанка ў гэты дзень.

Валанцёры магілёўскай “Вясны” заклікаюць выказаць падтрымку актывісту і накіраваць лісты па наступным адрасе: Мішчанка Раману, ІЧУ УУС Магаблвыканкама, вул. Крупскай, 99Б, індэкс 212030.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў