Перамога журналіста? Аблвыканкам загадаў расследаваць факт парушэння чыноўніка, а УУС пакарала ўчастковага ЛенРАУС

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч ўжо некалькі месяцаў спрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянёва. Здаецца, пачынае атрымлівацца.

10 лістапада. Магілёў. Алесь Святліцкі


Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч даручыў раённай адміністрацыі пачаць расследаванне ў дачыненні да работніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання Канстанціна Кісцянёва.

Нагадаем, 29 красавіка ў будынку адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва адбыўся сход членаў гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008”. Члены кааператыва запрасілі для асвятлення мерапрыемства журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча, аднак прадстаўнік раённай улады Канстанцін Кісцянёў адмовіўся пусціць карэспандэнта ў залу. Журналіст напісаў скаргу ў Ленінскі РАУС, у якім папрасіў прыцягнуць чыноўніка да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне паўнамоцтваў. У кастрычніку міліцыя спыніла праверку ў дачыненні да Кісцянёва – ужо ў пяты раз, пачынаючы з траўня.

Увесь гэты час карэспандэнт агенцтва БелаПАН абскарджваў рашэнні міліцыі і іншых дзяржорганаў, а таксама звяртаўся ў гарвыканкам, аднак яму ўсюды адмаўлялі.

Зрухі пачаліся, калі Лапцэвіч звярнуўся ў аблвыканкам:

«Адміністрацыі Ленінскага раёна даручана правесці службовае расследаванне, а ў выпадку ўстанаўлення факту парушэння дзеючага заканадаўства разгледзець пытанне аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці Кісцянёва К.У.», – сказана ў адказе намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Кунцэвіча.

Лапцэвіч таксама дамогся пакарання для ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Алескандра Шмаянкова, які адным з першых праводзіў праверку па справе Кісцянёва. УУС Магілёўскага аблвыканкама прыцягнула міліцыянта да матэрыяльнай адказнасці за тое, што той не апытаў ні Лапцэвіча, ні сведак інцыдэнту, які здарыўся 29 красавіка.

Разам з тым, намеснік начальніка УУС Уладзімір Рыжанкоў заявіў у пісьмовым адказе, што тэрмін прыцягнення Канстанціна Кісцянёва скончыўся, таму чыноўніка міліцыя караць не збіраецца.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў