Пенсіянера Аляксандра Страха затрымалі, ўламіліся ў яго кватэру

Завадатара Марша недармаедаў ў Магілёве Аляксандра Страха схапілі ў ягонай кватэры.

25 сакавіка. Магілёў Алесь Святліцкі


Увечары 24 сакавіка ў дом да сябра партыі БНФ, афіцэра ВМС у запасе Аляксандра Страха ўварвалася міліцыя. Ён паспеў паведаміць пра гэта свайму таварышу Аляксандру Шаўцову.

Да яго пастукаліся каля 5-й вечара. Ён доўга не адчыняў, адмаўляўся выходзіць. Пасля гэтага яму адключылі святло. У апошні раз, калі ён паспеў са мной звязацца, ён сказаў, што да яго уварвалася міліцыя. Ніякіх падрабязнасьцяў ён не паведаміў, – распавёў Шаўцоў.

У магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання адмовіліся даць інфармацыю, дзе ў дадзены момант знаходзіцца Аляксандр Страх. Верагодна, ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС, дзе на яго складаюць пратакол.

Пенсіянер быў гатовы да затрымання, пра што заяўляў на сваёй старонцы ў Facebook. Яго хацелі схапіць адразу пасля акцыі 15 сакавіка, аднак ён здолеў пазбегнуць гэтага.

У затрыманага ёсць сын з інваліднасцю.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў