Вядомы магілёўскі рэжысёр заклікаў «рэальна паказаць, колькі мы атрымліваем»


ART, СОЦЫУМ / Monday, June 11th, 2018

Рэжысёр першага на беларускай сцэне спектакля па кнізе Алексіевіч Уладзімір Пятровіч прапанаваў правесци флэшмоб #Popyatsot.

11 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. На фота – Уладзімір Пятровіч у ролі Меншыкава ў спектаклі «Шут Балакіраў», mdrama.by


Артыст і рэжысёр Магілёўскага абласнога драмтэатра Уладзімір Пятровіч абурыўся сваім заробкам. У апублікаваным ім разліковым лісце бачная сума ў 322 рубля ці $161.

«Флэшмоб #Popyatsot. Прапаную рэальна паказаць, колькі мы атрымліваем, і хай адкажуць, дзе сярэдняя заработная плата, якая тыражуецца ў СМІ, ў 921 руб РБ? Для ня тутэйшых: 322 руб. або 161$ », – напісаў Пятровіч у сваім Instagram.

 

Уладзімір Пятровіч – адзін з найбольш прыкметных рэжысёраў ў тэатральным асяроддзі Беларусі. Ён стаў першым, хто паставіў спектакль па творы нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд».

Дзякуючы яму на сцэне Магілёўскага аблдрамтэатра ўпершыню за доўгі час з’явіўся спектакль на беларускай мове «Таямніца старой ратушы».

Усяго на сцэне Пятровіч сыграў каля сотні роляў, а як рэжысёр паставіў больш за пятнаццаць спектакляў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *