Двух магілёўскіх адвакатаў чакае пераатэстацыя. Праваабаронцы бачаць у гэтым пагрозу

Праваабарончы цэнтр “Вясна” высвятліў, што ў бліжэйшы час 25 беларускіх адвакатаў, сярод якіх два магілёўскіх, павінны прайсці пазачарговую пераатэстацыю.

8 верасня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


23 адваката Менскай гарадской і двое адвакатаў Магілёўскай абласной калегій ў бліжэйшы час павінны прайсці пазачарговую атэстацыю пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта стала вынікам праверкі калегій, падчас якой ў абаронцаў былі выяўлены дысцыплінарныя спагнанні. Яшчэ 60 адвакатаў па ўсёй Беларусі пройдуць чарговую атэстацыю, якая адбываецца раз на пяць гадоў. Некаторых будзе тэставаць Міністэрства юстыцыі.

Праваабаронцы бачаць у хвалі пераатэстацыю пагрозу для інстытута адвакатуры ў Беларусі.

Пераатэстацыю з боку Міністэрства юстыцыі можна разглядаць як форму адкрытага ціску на адвакатаў, – лічыць юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка. Мінюст сваім загадам пазбавіў яго ліцэнзіі адваката пасля таго, як Сапелка абараняў у судзе правы палітвязняў Андрэя Саньнікава, Зьмітра Дашкевіча і Паўла Севярынца.

6 верасня кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі пісьмова звярнуўся да Спецыяльнаму дакладчыку Савета па правах чалавека ААН Моніцы Пінта, каб звярнуць яе ўвагу на гэтую праблему.

У звароце сказана, што праверкі ў дачыненні да адвакатаў часта звязаныя з хвалямі рэпрэсій у краіне. Напрыклад, у 2011 годзе пасля абароны ў судах рэпрэсаваных за «Плошчу-2010» некалькі адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій і права займацца адвакацкай дзейнасцю.

Праваабаронцы нагадваюць, што тады таксама праводзілася пазачарговая пераатэстацыя адвакатаў, для чаго і былі створаны тэрытарыяльныя атэстацыйныя камісіі, склад якіх не вытрымліваў крытыкі.

Не выключана, што «хваля пераатэстацый» выкліканая мінулымі вясновымі акцыямі пратэсту, а таксама магчымасцю масавых акцый восенню гэтага года ў выпадку прыняцця новай версіі «Дэкрэта аб дармаедамі».

Пераатэстацыя адвакатаў, у тым ліку і магілёўскіх, павінна адбыцца 12 верасня.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў