79 магілёўцаў выступілі за помнік дармаедам

Размясціць яго прапанавалі насупраць Адміністрацыі прэзідэнта.

5 сакавіка. Магілёў. Вул. Ленінская. Ігар Лазоўскі. Здымак – Intex-Press


Актывіст Аляксей Паўлоўскі сабраў амаль восемдзесят подпісаў за ўшанаванне «падатку на дармаедства».

– Зрабіў гэта ў адзначэнне гэтай цудоўнай, парадаксальнай гістарычнай з’явы, а таксама з мэтай прыцягнення турыстаў для папаўнення засекаў айчыны першай у свеце дармаедскай дзяржавы, прызнанні ролі дармаедаў ў фарміраванні яе бюджэту, – патлумачыў актывіст.

Ён сцвярджае, што Дэкрэт №3 з’явіўся дзякуючы яму:

– Пару гадоў таму я звяртаўся да ўлады з такой прапановай, каб беспрацоўныя плацілі падатак. Улада паслухалася. Зараз гэта трэба ўшанаваць.

У петыцыі, пад якой падпісаліся 79 магілёўцаў, Аляксей Паўлоўскі заклікаў паставіць насупраць Адміністрацыі прэзідэнта скульптурную кампазіцыю дармаедам, а таксама ўвесці «Дзень дармаеда», які павінен святкавацца 31 жніўня – у дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі.

Адзначаць яго трэба пікетамі, мітынгамі, дэманстрацыямі, народнымі карнаваламі, маскарадамі і салютамі, – заявіў Паўлоўскі.

Ён накіраваў петыцыю ў Адміністрацыю прэзідэнта і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў