У горацкай калоніі пагражаюць забіць палітвязня


ПРАВААБАРОНА / Tuesday, February 6th, 2018

Жыццю Міхаіла Жамчужнага пагражае небяспека, праваабаронцы устрывожаныя.

6 лютага. Магілёў. Алесь Светлицкий. Фота – Deutsche Welle, A.Burakow


Праваабаронцам стала вядома аб збіцці палітвязня, заснавальніка праваабарончай арганізацыі «Платформа Іннавэйшн» Міхаіла Жамчужнага ў горацкай ПК №9. 24 студзеня ахова пакінула мужчыну без нагляду ў калідоры санчастцы, дзе яго жорстка збіў іншы асуджаны. Агрэсар быў у чорных акулярах, вязаных чорных пальчатках і шапцы. Ён схапіў Жамчужнага за горла і некалькі разоў ударыў па галаве. Пасля гэтага нападнік прыгразіў «распусціць на ніткі» палітвязня, калі сустрэне яго яшчэ раз у калоніі. Жамчужны ўжо накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру.

Праваабаронцы занепакоеныя тым, што адбываецца ў калоніі. Прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека ім. Звозскава Таццяна Равяка накіравала зварот у грамадскую назіральную камісію пры ­ Упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама,у якім папрасіла праверыць горацкую ПК №9. Акрамя інцыдэнту са збіццём, яе турбуе таксама стаўленне адміністрацыі калоніі да палітвязня:

«Абараняючы свой гонар і годнасць, Міхаіл Жамчужны, пачынаючы са жніўня 2017 года, нязменна адмаўляецца ад накіравання яго ў атрад, сфармаваны з асуджаныхз нізкім статусам. На дадзены момант вядома пра 18 спагнанняў, вынесеных Жамчужнаму ў сувязі з дадзенымі адмовамі, якія тлумачацца адміністрацыяй ПК №9 як парушэнне устаноўленага парадку адбыцця пакарання: 2 разы ён быў змешчаны ў памяшканне камернага тыпу, кожны раз на тэрмін 1 месяц, 16 разоў – на розныя тэрміны размяшчэння ў штрафны ізалятар», – пазначыла ў заяве Равяка.

Паводле яе слоў, некаторым лістам Міхаіла Жамчужнага не даюць пакінуць межы калоніі, таму яна вырашыла асабіста звярнуцца ў ГНК. Праваабаронца папрасіла назіральную камісію асабіста сустрэцца з палітвязнем, а таксама высветліць, наколькі абгрунтаванымі з’яўляюцца дысцыплінарныя спагнанні, якія яму выносяцца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *