Ігар Барысаў накіраваў зварот магілёўскім уладам з прапановай унесці два новых месцы для масавых мерапрыемстваў.

4 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі / photo – imgp.by


Раней праваабаронцы дабіліся таго, што Магілёўскі гарвыканкам вырашыў разгледзець пытанне аб павялічэнні колькасці месцаў для масавых мерапрыемстваў у горадзе. На дадзены момант дыялог пакуль працягваецца і дакладна невядома, колькі новых кропак для мітынгаў і пікетаў з’явіцца ў Магілёве, але ўлады паабяцалі мінімум адну. Верагодней за ўсё, новае месца для мірных сходаў будзе ў Кастрычніцкім раёне горада.

Могилевские власти прорабатывают вопрос увеличения количества мест в городе для митингов и демонстраций

В Могилеве точно будет как минимум одно новое место для массовых мероприятий. Пока же есть только заброшенный стадион

У сваю чаргу, да кіраўніка Магілёва Уладзіміра Цумарава звярнуўся старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў – ён папрасіў прадаставіць грамадскасці дзве новых пляцоўкі – у Падмікольскім парку і насупраць Дома культуры вобласці.

Гарады Брэст, Віцебск і Гродна менш Магілёва, аднак маюць большую колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Акрамя таго, у кожным раёне гэтых гарадоў вызначана па аднаму такому месцы, – адзначыў Барысаў.

У Мінску, па словах палітыка, гарадскія ўлады з пачатку года павялічылі колькасць месцаў для правядзення масавых месцаў з 3 да 6 і плануюць у бліжэйшы час павялічыць іх з 6 да 9.

– Магілёў у старажытнасці быў заможным прагрэсіўным горадам, які гарантаваў свабоду і правы сваім грамадзянам. Нельга заставацца яму ў XXI стагоддзі самым кансерватыўным з абласных цэнтраў і нягнуткім у пытанні правоў магіляўчан на свабоду сходаў, – заявіў у сваім звароце старшыня БСДП (Грамада).

Зварот быў накіраваны Уладзіміру Цумареву 2 траўня.