Магілёвец просіць Пуціна вярнуць Крыж Еўфрасінні Полацкай

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Леанід Падбярэцкі упэўнены, што прэзідэнт Расеі можа вырашыць даўнюю беларускую праблему.

13 чэрвеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Магілёвец, член БСДП (Грамада) Леанід Падбярэцкі упэўнены, што самая галоўная святыня беларусаў – Крыж Ефрасінні Полацкай – захоўваецца ў расійскай Троіца-Сергіевай лаўры.

«Крыж з законнага месцазнаходжання – Полацкага жаночага манастыра быў перавезены ў Магілёў напярэдадні Другой сусветнай вайны па распараджэнні ўрада БССР. Тады беларускія ўлады планавалі перанесці сталіцу БССР у Магілёў. У 1941 годе з горада Магілёва ў Маскву была адпраўлена аўтамашына, у якую пагрузілі ўвесь партыйны архіў, розныя гістарычныя і культурныя каштоўнасці, у тым ліку нацыянальную рэліквію, святыню беларускага народа – Крыж Ефрасінні. Пасля вывазу Крыжа з Магілёва яго лёс застаецца невядомым. Разам з тым ў 1943 і ў 1945 гадах сакратар ЦК КПБ Панцеляймон Панамарэнка двойчы публічна гаварыў аб Крыжы, як пра прадмет мастацтва, які не быў згублены, а знаходзіўся ў распараджэнні кіраўніцтва СССР . У 1990 годзе ААН была зроблена спроба адшукаць крыж у ЗША . Але адшукаць не ўдалося. Але ў апошні час з’яўляюцца паведамленні пра яго захоўванні ў сценах Троіца-Сергіевай лаўры, – пазначыў у сваім лісце расійскаму кіраўніку Падбярэцкі.

На думку магілёўца, інфармацыя пра месцазнаходжанне Крыжа вядомая першым асобам дзяржавы, але пра гэта не кажуць.

– З-за аднаго герба ўлада будзе хаваць Крыж. На гербе «Пагоня» на шчыце вершніка намаляваны Крыж Еўфрасінні. А цяпер у нас герб, на якім гэта святыні няма і быць не можа, – заявіў актывіст, калі звярнуўся да магілёўскіх праваабаронцаў па дапамогу ў афармленні звароту.

Адправіць ліст Уладзіміру Пуціну Леаніду Падбярэцкаму дапамог адзін з магілёўскіх незалежных журналістаў.

Актывіст просіць расейскага прэзыдэнта агучыць інфармацыю пра месцазнаходжанне Крыжа падчас “прамой лініі”, якую Пуцін правядзе 15 чэрвеня.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў