Падатак на дармаедства: з 3 тысяч магілёўцаў збор заплацілі толькі 127

Гарадскія ўлады здзівіліся безуважнасці сацыяльных утрыманцаў да мясцовага бюджэту.

1 лістапада. Магілёў. Алесь Святліцкі


На пасяджэнні гарвыканкама, прысвечанага гарадскому бюджэту Магілёва, начальнік фінансавага аддзела Эльвіра Варапаева адзначыла нечакана малое паступленне сродкаў ад выплаты збору за сацыяльнае ўтрыманства.

Згодна з планамі, у бюджэт павінна было паступіць больш за мільён рублёў ад больш чым трох тысяч “дармаедаў”. Замест гэтага, як адзначае выданне «Магілёўскія ведамасці», грошы ўнеслі толькі 127 чалавек агульнай сумай у 46 тысяч рублёў.

Незразумела, на што разлічваў ў сваім плане гарвыканкам, бо падатковая пачала актыўна займацца «дармаедамі» толькі ў другой палове кастрычніка, а даклад Варапаевай ўлічваў толькі 9 месяцаў 2016 гады – гэта значыць са студзеня па верасень уключна.

У цэлым, эканоміка Магілёва да канца года здала тэмп. Улады прызналі, што зменшыліся паступленні ад траціны бюджэтаўтваральных прадпрыемстваў, пры гэтым колькасць працоўных месцаў у Магілёве скарацілася на 4 тысячы.

Нягледзячы на гэта, у гарадскім бюджэце – прафіцыт у 7,4 мільёна рублёў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў