Праваабаронцы будуць абскарджваць гэтае рашэнне ў Камітэце па правах чалавека ААН.

14 студзеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Раманава пацвердзіла, што магілёўскія ўлады законна забаранілі акцыю салідарнасці з украінскім палітвязнем Алегам Сянцовым.

В Могилеве в день визита Путина хотят провести пикет солидарности с Олегом Сенцовым

Праваабаронцы Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў збіраліся правесці яе ў цэнтры Магілёва ў дзень прыезду прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна 12 кастрычніка 2018 года. Яны падалі заяўку ў гарвыканкам, у якой пазначылі, што месцам для масавага мерапрыемства павінна быць пляцоўка побач з дыягнастычным цэнтрам праз дарогу ад гарвыканкама.

Чыноўнікі адмовілі магілёўцам, спаслаўшыся на мясцовае рашэнне аб масавых мерапрыемствах. Згодна з ім, адзіным месцам, дзе грамадзяне могуць ладзіць мірныя сходы, з’яўляецца стадыён па вул. Чалюскінцаў. Колчына і Буракова такі адказ не задаволіў. Яны абскардзілі яго ў судзе Ленінскага раёна, адзначыўшы, што Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і абавязалася выконваць яго артыкулы. Згодна з імі, права на свабоду мірных сходаў не можа абмяжоўвацца ў спакойны і мірны час.

Суд назвал «надуманными» претензии о несоблюдении прав человека в Могилеве

Нягледзячы на гэта, раённы суд стаў на бок уладаў. Тады Колчын і Буракоў звярнуліся ў інстанцыю вышэй: разам са сваім прадстаўніком, праваабаронцам Барысам Бухелем, яны накіравалі скаргу ў суд Магілёўскай вобласці.

14 студзеня адбылося паседжанне. Судовая калегія адмовілася задавальняць скаргу Колчына і Буракова. Тлумачыць сваё рашэнне старшыня калегіі Аляксандр Раманаў адмовіўся.

– Іншага адказу не чакалі. Сваю праўду мы дакажам у сапраўднай інстанцыі, а не ў беларускіх судах, – пракаментаваў вынік Аляксандр Буракоў.

Паводле яго слоў, цяпер яны разам з Аляксеем Колчыным і Барысам Бухелем будуць рыхтаваць зварот у камітэт па правах чалавека ААН. У сваім поспеху там магілёўскія праваабаронцы не сумняваюцца.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *