Кіраўніцтва «Омск Карбона» занервавалася з-за mspring.online і іншых беларускіх СМІ?


ПРАВААБАРОНА / Friday, December 28th, 2018

Сайт «ОмскІнформ» заявіў, што наш сайт, БелСАТ і радыё Свабода «паліваюць брудам паспяховы міжнародны праект».

28 снежня. ОмскМагілёў. Ігар Лазоўскі /загалоўнае фота носіць ілюстрацыйны характар


Увечары 28 снежня на сайце рэгіянальнага інфарм-агентства «Омск-Інформ» з’явіўся артыкул «Паўлегальныя СМІ зладзілі цкаванне омскага праекту ў Беларусі». Неназваны аўтар абвінавачвае сайт пра правы чалавека mspring.online, тэлеканал БелСАТ і радыё Свабода ў «ганенні замежнага інвестара».

Усё гэта адбываецца на фоне патоку навін пра выкід магілёўскім «Омск Карбонам» шкодных рэчываў. Паводле афіцыйных дадзеных, завод у першы ж месяц сваёй працы перавысіў нарматыў цвёрдых макулінак ў 40 разоў: 690,17 мг/м³ пры нарматыве ў 17,01 мг/м³. Пра магчымыя праблемы з заводам летам гэтага года ў інтэрв’ю mspring.online распавядаў і омскі блогер Оціс Брут.

Омскі блогер распавёў, што можа чакаць Магілёў пасля запуску «Омск Карбон»

«Омск-Інформ» вырашыў прадставіць усё інакш. Згодна з пазіцыяй расейскай рэдакцыі, «пры запуску такіх маштабных праектаў [як «Омск Карбон Магілёў»] непазбежна ўзнікаюць розныя складанасці, якія лепш ліквідаваць на «нулявым» этапе работ, чым потым марнаваць на гэта велізарныя сродкі».

Так паступіла і кіраўніцтва «Омск Карбон Груп», якая ўзяла час для дадатковай праверкі ўсіх сістэм свайго завода ў Магілёве, – запэўнівае невядомы аўтар. Інфармацыю пра выкід, якую пацвердзілі беларускія ўлады, у тэксце нават не згадваюць.

Замест апраўданняў «Омск-Інформ» вырашыў атакаваць. Агенцтва заявіла, што mspring.online, БелСАТ і Радыё Свабода «выкарыстоўваюцца для гэтай дыскрэдытацыйнай кампаніі» ды з’яўляюцца «паўлегальнымі на тэрыторыі Беларусі».

Інфармацыю пра выкіды распаўсюджвае інтэрнэт-рэсурс mspring.online. Гэта магілёўскае аддзяленне нібыта праваабарончага цэнтру “Вясна”, які быў ліквідаваны паводле рашэння Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь яшчэ ў 2003 годзе, але да гэтага часу працягвае ажыццяўляць сваю дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі, парушаючы законы краіны, – абвінаваціў наш сайт «Омск-Інформ» . Варта адзначыць, што інфармацыю пра выкіды омскае медыя не абвяргае.

БелСАТ і Радыё Свабода жа, у разуменні ананімнага аўтара, ажыццяўляюць антырасейскую прапаганду і дыскрэдытуюць расійскую ўладу, расійскую культуру і расійскую прамысловасць.

– Значнай формай [працы радыё Свабода] з’яўляецца заахвочванне сепаратысцкіх настрояў «нярускіх» народаў. Гэты факт, у прыватнасці, пацвярджаецца і былымі супрацоўнікамі нацыянальных рэдакцый карпарацыі, якія адкрыта заяўляюць аб велізарнай ролі «Радыё Свабода» ў прабуджэнні «нацыянальнай свядомасці», – не тое хваліць, не тое лае калегаў «Омск-Інформ».

Хутчэй за ўсё, увесь тэкст – гэта заказуха холдынгу «Омсктэхвуглярод», куды ўваходзіць «Омск Карбон Магілёў». Ускосна гэта пацвярджаецца брэндаваннем артыкула: проста звярніце ўвагу на фон злева і справа:

Чаму дзейнасць трох беларускіх СМІ выклікала такую нервовую рэакцыю? Верагодна, адказ скрыты ў адной фразе:

З дапамогай гэтых «жахаў» інфармацыйныя рэсурсы … працуюць на абмежаванне канкурэнцыі на заходнім рынку, дзе «Омск Карбон Груп» вядзе магутную экспансію.

Гэта ўжо не першы наезд холдынгу на mspring.online. Восенню 2018 года кіраўніцтва хімічнага гіганта прасіла распачаць крымінальную справу ў дачыненні да журналістаў нашага сайта з-за артыкулаў пра «Омск Карбон Магілёў», аднак гэтага не адбылося.

Пачытаць, што мы пісалі пра «Омск Карбон» можна тут:

Магілёўскі чыноўнік пра барацьбу супраць шкодных заводаў: «Простыя людзі тармозяць тэхнічны прагрэс»

Актывіст: пасля запуску «Омск Карбона» на падваконніках утварыўся пласт сажы

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *