Дзякуй богу, што нас супакоілі.

17 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі/ фота – Галіна Хітрыкава, mogilevnews.by


На спецыяльнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай экалагічнай сітуацыі побач з заводам «Омск Карбон», чыноўнікі і прадстаўнікі прадпрыемства ва ўнісон паабяцалі, што ўсё будзе добра.

Зараз завод прыпынены. Але звязана гэта не з тым, што ў лістападзе 2018 года «Омск Карбон» перавысіў нарматыў выкіду цвёрдых макулінак ў 40 разоў, а з планавымі работамі, як сцвярджае кіраўніцтва прадпрыемства.

Больш за тое, старшыня Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Дзядкоў заявіў, што нягледзячы на інцыдэнт, «фактаў перавышэння забруджвання атмасфернага паветра ў зоне пражывання грамадзян выяўлена не было».

Каб зрабіць экалагічную сітуацыю яшчэ лепш, «Омск Карбон Магілёў» усталюе сучасную сістэму аўтаматычнага кантролю прамысловых выкідаў амерыканскай вытворчасці, паабяцала намеснік кіраўніка адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны Ірына Давыдзенка. Праўда непазначаецца, чаму гэта не было зроблена загадзя.

Магчыма, прэс-канферэнцыя прайшла б вастрэй, калі б на яе дапусцілі больш незалежных журналістаў і праваабаронцу. Як паведаміў экалагічны актывіст Андрэй Бодзілеў, арганізатары прэс-канферэнцыі адмовіліся пусціць прадстаўніка кампаніі «За здаровы Магілёў» Уладзіміра Краўчанкуіжурналістаўтэлеканала«Белсат».

– З незалежных журналістаў на прэс-канферэнцыю змог трапіць толькі Уладзімір Лапцэвіч з БелаПАН. Гэта проста нейкі «сходняк чыноўнікаў», інакш я гэтую прэс-канферэнцыю назваць не магу, – заявіў Бодилев.

У дадзены момант ён разам з калегамі чакае адказу з абласной пракуратуры, ад якой яны патрабавалі прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, якія вінаватыя ў лістападаўскім выкідзе. Таксама гараджане хочуць даведацца парадак кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *