Пікет да стагоддзя БНР у Магілёве забаранілі


СОЦЫУМ / Monday, March 19th, 2018

Мясцовыя ўлады любяць Дзень Волі не так моцна, як у Менску.

19 сакавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Магілёўскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету 25 сакавіка на плошчы Зорак, паколькі названай пляцоўкі няма ў спісе дазволеных месцаў. Замест цэнтра горада, улады прапанавалі адсвяткаваць пікет на бязлюдным стадыёне па вул. Чалюскінцаў, што, па словах аднаго з заяўнікаў, палітыка Алега Аксёнава, арганізатараў не задавальняе.

Раней іншы заяўнік, палітык Алесь Сілкоў выказваў надзею, што «тэндэнцыя змянілася і ўлады прымуць іх варыянт», паколькі быў дазволены канцэрт у Мінску.

Такім чынам, шырокіх публічных мерапрыемстваў у Дзень Волі ў Магілёве не будзе – раней Магілёўскі гарвыканкам таксама адмовіўся дапамагаць з правядзеннем святочнага канцэрта. Адзінае, у чым пагадзіліся паўдзельнічаць гарадскія ўлады – гэта круглы стол на базе аднаго з магілёўскіх універсітэтаў у красавіку.

Разам з тым у горадзе да стагоддзя БНР плануецца праводзіць экскурсіі, кінапрагляды, усталяваць памятны знак на будынку былой жаночай Марыінскай гімназіі, а таксама выпусціць памятную друкаваную прадукцыю.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *