Тут нашыя паўнамоцтвы ўсё.

28 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі. На здымку – Сцяпан Палоннікаў


25 студзеня ў аграгарадку Вейна адбылася сустрэча кіраўніцтва завода па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон», чыноўнікаў і мясцовых жыхароў. Першапачаткова сустрэчу ў будынку сельвыканкама арганізавалі як адказ на зварот 29 мясцовых жыхароў, якія незадаволеныя працай прадпрыемства. Аднак на мерапрыемства прыйшло значна больш чалавек, у тым ліку журналістаў. Падобна на тое, што менавіта іх раённае кіраўніцтва і начальства завода лічыць сваёй галоўнай непрыемнасцю.

Магілёвец Міхаіл Аршынскі падзяліўся з намі відэа з сустрэчы. На ім вядучы сустрэчы, першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Сцяпан Палоннікаў досыць нервова рэагуе на карэспандэнтаў, якія прыйшлі на сустрэчу.

– Губернатар вядзе, напрыклад, прыём грамадзян. Колькі мы там бываем, ніколі там СМІ не бачым.

Пасля таго, як яму адказалі, што журналісты ходзяць туды, Палоннік пачаў выкручвацца:

– Ну, было мала, не такая колькасць.

Пасля гэтага ён папрасіў усіх прысутных карэспандэнтаў прад’явіць дакументы:

Ва ўсіх ёсць пасведчанні журналістаў? Першапачаткова пытанне было пастаўлена так … Медыяпрастора працуе шырока, і вы ж адказваеце за тое, што вы публікуеце і пішыце, правільна? Ва ўсіх ёсць пасведчанні, што вы журналісты, што вы дзесьці працуеце ці … Можна паглядзець? Трэба перапісаць па нумарах, ці мала што. Проста ў СМІ потым выльецца … ці мала нейкая інфармацыя, якой тут можа не быць … Так што трэба перапісаць усіх СМІ прысутныя, калі няма дакументаў, папросім выдаліцца … Ніхто ж не супраць?

Нязгодных не было. Калі да Палоннікава падыходзіла першая журналістка, дырэктар «Омск Карбон Магілёў» Мікалай Крывіцкі засмяяўся і сказаў нешта вельмі падобнае на «Ой, клоўны …». На відэа гэты момант вы ўбачыце з 02:16.

 

Цікава, кім лічыць спадар Крывіцкі ўсіх астатніх?

Дарэчы, убачыць, што абяцаў дырэктар «Омск Карбону» за паўгода да выкіду цвёрдых часціц, можна па гэтай спасылцы:

«Надеемся, что у нас не будет проблем». Что говорили чиновники за полгода до выброса с «Омск Карбона»

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *